Продажы новых аўтобусаў “МАЗ” на рынку РФ у першым квартале ўпалі на 28%

15 красавіка, Позірк. У сакавіку 2024 года на расійскім рынку прададзена 79 новых аўтобусаў Мінскага аўтамабільнага завода — на 20,2% менш, чым у тым жа месяцы 2023-га (99), сведчаць даныя агенцтва “АСМ-холдынг” (РФ).
За першы квартал было рэалізавана 226 адзінак (314). Падзенне ўзроўню продажаў склала 28%.
Прадукцыя Мінскага аўтазавода ў мінулым месяцы заняла 6-е месца ў спісе самых прадаваных брэндаў гэтага сегмента аўтарынку Расіі, канстатавалі эксперты. Доля на рынку склала 3,7%.
Лідарамі продажаў у сакавіку сталі расійскія ПАЗ (1.170; +60,7% у гадавым вымярэнні), “Нефаз” (250; +85,2%) і ЛіАЗ (153; -8,4%).
За 2023 год было рэалізавана 925 адзінак гэтага віду транспарту — на 11,1% менш, чым у 2022-м (1.040). Па выніках 2023-га, як і годам раней, МАЗ заняў 6-е месца ў адпаведным сегменце аўтарынка Расіі.
На нарадзе па развіцці прамысловасці 9 красавіка 2024 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “айчынная прадукцыя саступае аналагам як у цане, так і ў якасці”.
У Санкт-Пецярбургу 3 студзеня загарэўся аўтобус, зроблены на Мінскім аўтазаводзе. Паводле інфармацыі медыя “Фантанка”, ён належаў кампаніі “Дамтрансаўта”.
Паводле даных расійскіх СМІ, у гэтым горадзе летась загарэлася не менш як 9 аўтобусаў беларускай вытворчасці. Годам раней зафіксавана 8 такіх выпадкаў.
“У сувязі з наяўнасцю заўваг, якія патэнцыйна могуць прывесці да ўзгарання аўтобусаў, прынятае рашэнне аб прыпыненні эксплуатацыі на гарадской маршрутнай сетцы 137 аўтобусаў Мінскага аўтамабільнага завода (МАЗ 203047). Яны паступілі ў Пецярбург згодна з кантрактамі 2022 года”, – паведаміла 2 жніўня 2023 года прэс-служба дзяржпрадпрыемства “Пасажыраўтатранс”.
У адказ на запыт віцэ-губернатара Санкт-Пецярбурга Кірыла Палякова ў чэрвені 2022 года МАЗ паведаміў, што прычынай узгаранняў можа быць “трапленне алівы з сістэмы гідрапрывада вентылятара на гарачыя часткі рухавіка”.
“Ва ўмовах санкцыйнага ціску і парушэння лагістычных ланцужкоў пры пастаўках камплектаў гідрапрывада магла адбыцца замена правераных фланцаў на іншыя, аналагічныя паводле тэхнічных характарыстык, але якія не маюць правераных рэферэнцый”, — патлумачыў чыноўнік.
Наяўнасць праблемы з беларускімі аўтобусамі ўскосна прызнаў Лукашэнку, які заявіў 19 верасня 2023 года на сустрэчы з губернатарам Краснадарскага края Веніямінам Кандрацьевым, што прычына ўзгаранняў пасажырскага транспарту ў Пецярбургу крыецца ў адсутнасці “якаснага і своечасовага абслугоўвання”. Ён прапанаваў наладзіць тэхабслугоўваньне на месцы сіламі беларускіх рамонтнікаў.

МАЗ у сакавіку прадаў у РФ на 11,4% менш новых грузавікоў, чым год таму

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка