Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыю журналіста Зянкова

16 красавіка, Позірк. Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу на прыгавор фотажурналіста і відэааператара Аляксандра Зянкова, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
Апеляцыю разглядала суддзя Таццяна Васілевіч.
Адзначаецца, што зараз журналіста ўтрымліваюць у магілёўскім СІЗА, дзе ён, найхутчэй, будзе знаходзіцца да адпраўкі да месца адбывання прысуду.
30 студзеня Мінскі гарадскі суд (суддзя Жанна Брысіна) прыгаварыў Зянкова да 3 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле ч. 3 арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
Журналіста затрымалі 22 чэрвеня 2023 года ў яго доме ў Барысаве (Мінская вобласць). Праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.
Ён супрацоўнічаў з недзяржаўнымі СМІ, уключаючы барысаўскі сайт ex-press.by (цяпер ex-press.live), кантэнт якога быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі” двойчы — у кастрычніку 2021 года і лютым 2023-га. Рэдакцыя сайта летась у лістападзе ўнесена ў пералік “экстрэмісцкіх фарміраванняў”, а 15 красавіка Аператыўна-аналітычны цэнтр ануляваў даменнае імя сайта ў зоне .by.
Паводле даных БАЖ, на сёння 36 прадстаўнікоў СМІ у Беларусі знаходзіцца ў няволі.
У студзені гэтага году ў падтрымку затрыманых журналістаў-фрылансераў Зянкова, Яўгена Глушкова і Алеся Сабалеўскага выступіў Камітэт па абароне журналістаў (CPJ).
“Затрыманні журналістаў Яўгена Глушкова, Алеся Сабалеўскага і Аляксандра Зянкова — яшчэ адзін прыклад нястомных пераследаў прадстаўнікоў прэсы з боку беларускіх уладаў”, — заявіла каардынатар праграмы CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульноза Саід.

- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


