Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыю журналіста Зянкова

16 красавіка, Позірк. Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу на прыгавор фотажурналіста і відэааператара Аляксандра Зянкова, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
Апеляцыю разглядала суддзя Таццяна Васілевіч.
Адзначаецца, што зараз журналіста ўтрымліваюць у магілёўскім СІЗА, дзе ён, найхутчэй, будзе знаходзіцца да адпраўкі да месца адбывання прысуду.
30 студзеня Мінскі гарадскі суд (суддзя Жанна Брысіна) прыгаварыў Зянкова да 3 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле ч. 3 арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
Журналіста затрымалі 22 чэрвеня 2023 года ў яго доме ў Барысаве (Мінская вобласць). Праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.
Ён супрацоўнічаў з недзяржаўнымі СМІ, уключаючы барысаўскі сайт ex-press.by (цяпер ex-press.live), кантэнт якога быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі” двойчы — у кастрычніку 2021 года і лютым 2023-га. Рэдакцыя сайта летась у лістападзе ўнесена ў пералік “экстрэмісцкіх фарміраванняў”, а 15 красавіка Аператыўна-аналітычны цэнтр ануляваў даменнае імя сайта ў зоне .by.
Паводле даных БАЖ, на сёння 36 прадстаўнікоў СМІ у Беларусі знаходзіцца ў няволі.
У студзені гэтага году ў падтрымку затрыманых журналістаў-фрылансераў Зянкова, Яўгена Глушкова і Алеся Сабалеўскага выступіў Камітэт па абароне журналістаў (CPJ).
“Затрыманні журналістаў Яўгена Глушкова, Алеся Сабалеўскага і Аляксандра Зянкова — яшчэ адзін прыклад нястомных пераследаў прадстаўнікоў прэсы з боку беларускіх уладаў”, — заявіла каардынатар праграмы CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульноза Саід.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ аўтарытарным рэжыме Канстытуцыя дрэнна прыжываецца — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 1,6 млрд рублёў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ заключны дзень анамальна цёплага надвор'я тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя больш чым на 30 метэастанцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+