Ахвярам хатняга гвалту неабходная “прымусовая дапамога”, заяўляюць у МУС і пракуратуры
16 красавіка, Позірк. Упраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкама на сумеснай з прадстаўнікамі пракуратуры міжведамаснай нарадзе 16 красавіка “ўдакладніла алгарытмы рэагавання” на факты хатняга гвалту “пры наяўнасці або адсутнасці заявы ад пацярпелага боку”.
Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, акрамя прыцягнення да адказнасці “сямейных дэбашыраў”, “ахвярам хатняга гвалту патрэбная прымусовая дапамога”, бо яны “часцей за ўсё церпяць здзекі праз тое, што знаходзяцца ў залежным становішчы ад агрэсара”.
На думку прадстаўнікоў ведамстваў, таксама яны “не здольныя самі абараніць свае правы і законныя інтарэсы”.
Міліцыя і пракуратура абмеркавалі “нюансы прыцягнення агрэсараў да крымінальнай адказнасці паводле артыкулаў прэвентыўнай накіраванасці”, а таксама “актуальныя праблемы ўзаемадзеяння паміж ведамствамі”.
На нарадзе адзначана важнасць “прымянення ахоўнага прадпісання”, якое забараняе “хатняму тырану мець зносіны з пацярпелым нават праз Інтэрнэт і па тэлефоне”, а “з пісьмовай згоды ахвяры” абавязвае агрэсара пакінуць агульнае жылое памяшканне на тэрмін ад 15 да 30 сутак.
“У гэтым выпадку можна пазбегнуць больш сумных наступстваў”, — прыйшлі да высновы ўдзельнікі нарады.
З пачатку года ў Беларусі забіта не менш за тры жанчыны — ахвяры хатняга гвалту, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз інфармацыі прэс-службы Следчага камітэта (СК).
4 красавіка СК паведаміў пра забойства 44-гадовай жанчыны ў Гродне, якое адбылося ў сакавіку. Паводле адной з версій следства, яе збіў, а затым задушыў 51-гадовы муж, які пасля гэтага пакончыў з сабой.
26 сакавіка ў Мінску, паводле папярэдніх звестак СК, 73-гадовы мужчына некалькі разоў ударыў сваю 71-гадовую жонку нажом, пасля чаго выкінуўся з акна. Жанчына памерла.
Раніцай 15 сакавіка ў Століне (Брэсцкая вобласць) 38-гадовы мужчына забіў сваю 39-гадовую жонку.
14 сакавіка 60-гадовы жыхар Бабруйску (Магілёўская вобласць) у парыве рэўнасці ледзь не падарваў дом, дзе знаходзілася яго нядаўняя сужыцелька са сваім мужам. Абышлося без ахвяр.
Адказваючы на пытанне, ці неабходны ў Беларусі закон аб супрацьдзеянні хатняму гвалту, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага саюза жанчын, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і ў справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава сказала 6 сакавіка, што беларусы жывуць у бяспечнай краіне дзякуючы “працы праваахоўных органаў”.
Чамаданава са здзіўленнем спытала: “Хіба ў нас ёсць перадумовы? Каб адказаць на гэтае пытанне, трэба прааналізаваць статыстыку, даведацца, наколькі ў нас гэта (хатні гвалт. — “Позірк”.) распаўсюджана. Нараджэнне любога законапраекта павінна быць абгрунтавана”.
Розным відам хатняга гвалту падвяргаюцца 17,6% беларускіх гараджанак, якія маюць партнёра, сведчаць даныя апытання, праведзенага анлайн-лініяй для пацярпелых ад хатняга гвалту oliviahelp.org пры дапамозе Chatham House.
Павдле даных МУС, штогод фіксуецца каля 80 тыс. паведамленняў аб хатнім гвалце. На прафілактычным уліку знаходзіцца 21 тыс. чалавек, якія ўжывалі гвалт дома.
21 сакавіка мінулага года Аляксандр Лукашэнка на пашыранай нарадзе з прадстаўнікамі сілавога блока заявіў, што трэба “выкарчоўваць з грамадства самымі жорсткімі метадамі” гвалт над жанчынамі і дзецьмі. Паводле яго слоў, барацьба з гэтай з’явай павінна стаць такой жа,”як барацьба з тэрарызмам”.
Пры гэтым з-за атакі дзяржавы на не звязаныя з уладамі няўрадавыя арганізацыі ў краіне не засталося адзінай інфармацыйнай лініі для ахвяр хатняга гвалту, а таксама грамадскіх арганізацый, якія б ім дапамагалі.
У Беларусі няма закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. Адпаведны дакумент распрацоўваўся некалькі разоў. У кастрычніку 2018 года чарговы варыянт рэзка раскрытыкаваў Лукашэнку, назваўшы яго “дурасцю, узятай перш за ўсё з Захаду”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа восем гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 36%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка