Эканоміка Беларусі вырасце ў 2024 годзе на 2,4% — прагноз МВФ
16 красавіка, Позірк. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі па выніках 2024 года павялічыцца на 2,4%, гаворыцца ў вясновым прагнозе Міжнароднага валютнага фонду.
На думку аналітыкаў МВФ, у 2025 годзе беларуская эканоміка вырасце на 1,1%.
Інфляцыя ў гэтыя гады прагназуецца на ўзроўні 6,3% і 6,5% адпаведна.
Кошт бягучых аперацый плацёжнага балансу (адлюстроўвае кошт усіх транзакцый у грашовым выражэнні, якія адбываліся паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі) чакаецца адмоўным у межах -0,5% і -1.3%.
У прагнозе Сусветнага банку адзначалася, што “падвышаная залежнасць ад расійскага рынку на фоне абвастрэння канкурэнцыі з беларускай прадукцыяй уяўляе сабой прыкметную рызыку і робіць Беларусь больш уразлівай”.
Рост ВУП у 2024-м прагназуецца СБ на ўзроўні 1,2%, у 2025-м — 0,7%, у 2026-м — 0,5%; інфляцыя складзе ў гэтыя гады 7,4%, 6,1%, 5,8% адпаведна.
У 2023 годзе ВУП вырас на 3,9%, у 2022-м — знізіўся на 4,7%, у 2021-м эканоміка вырасла на 2,3%, у 2020-м — скарацілася на 0,9%.
За студзень-люты 2024 года ў бягучых цэнах ВУП склаў 34,5 млрд рублёў. У супастаўных цэнах да таго ж перыяду 2023-га ён вырас на 4%.
Спажывецкія цэны ў сакавіку 2024 года выраслі на 0,5%. У гадавым вымярэнні (да сакавіка 2023-га) — на 5,6%.
Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, прырост ВУП павінен скласці 3,8%, інфляцыя не павінна перавысіць 6%.
У 2023 годзе цэны выраслі на 5,8%.
Акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC Леў Львоўскі адзначаў у інтэрв’ю “Позірку”, што “ўлады і на 2024 год паставілі мэту росту ВУП на 3,8%”, але для мінулага і цяперашняга гадоў гэта “зусім розныя лічбы”. “У мінулым годзе ў нас быў аднаўленчы рост пасля падзення на 4,7% у 2022-м. Аднаўляцца заўсёды прасцей, чым расці. Але нават гэтае аднаўленне падвяло эканоміку да стану перагрэву”, — перакананы эканаміст.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа рынак працы могуць вярнуцца 10 тыс. пенсіянераў — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства