Мінск 14:31

За мінулыя суткі краіны ЕС не дазволілі нелегальна трапіць 149 мігрантам з тэрыторыі Беларусі

Фота: Памежная служба Латвіі

26 кастрычніка, Позірк. За папярэдні дзень, 25 кастрычніка, краіны ЕС не дазволілі нелегальна трапіць 149 мігрантам з тэрыторыі Беларусі (суткамі раней — 163).

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы зафіксавала 31 спробу незаконнага перасячэння мяжы з беларускага боку (22).

Літоўскае ведамства са спасылкай на калегаў з Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі паведаміла, што ў папярэдні дзень прадухілена 77 спробаў нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (21).

Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабаваў нелегальна перасекчы 41 чалавек (120), у тым ліку грамадзяне Арменіі, Емена і Эрытрэі.

У 2023 годзе спынена 37.603 спробы незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 23.066, Латвію — 12.370, Літву — 2.167), ад пачатку кастрычніка — 4.379.

28 жніўня міністры ўнутраных спраў Польшчы і краін Балтыі вызначылі масавы прарыў нелегальных мігрантаў адной з падстаў для поўнага закрыцця мяжы ЕС з Беларуссю.

Статыстыка, выведзеная “Позіркам” на падставе штодзённых даных, сведчыць, што напружанасць на мяжы Беларусі і ЕС вагаецца, але захоўваецца. Калі ўзімку на пачатку года было прадухілена 3.959 спробаў нелегальнага пераходу мяжы (студзень — 1.989, люты — 1.970), то ўвесну — 11.560 (сакавік — 3.401, красавік — 3.440, травень — 4.719), улетку — 13.250 (чэрвень — 3.701, ліпень — 5.054, жнівень — 4.495); у верасні — 4.449.

Разбіўка па краінах:

Польшча — 1.398 у студзені, 1.455 у лютым, 2.583 у сакавіку, 2.363 у красавіку, 2.959 у траўні, 2.866 у чэрвені, 3.934 у ліпені, 2.759 у жніўні, 1.076 у верасні, 1.673 ад пачатку кастрычніка;

Латвія — 372 у студзені, 377 у лютым, 559 у сакавіку, 776 у красавіку, 1.549 у траўні, 707 у чэрвені, 899 у ліпені, 1.615 у жніўні, 3.172 у верасні, 2.344 ад пачатку кастрычніка;

Літва — 219 у студзені, 138 у лютым, 259 у сакавіку, 301 у красавіку, 211 у траўні, 128 у чэрвені, 221 у ліпені, 121 у жніўні, 201 у верасні, 362 ад пачатку кастрычніка.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС пачаўся ўвесну 2021 года.

Падзяліцца: