У кожнага, хто змагаецца з “экстрэмізмам”, павінен быць ідэалагічна вывераны ўнутраны стрыжань — Швед
18 красавіка, Позірк. Сярод беларускай моладзі распальваліся варожасць і варажнеча па палітычных і ідэалагічных матывах, і “толькі дзякуючы своечасоваму ўмяшанню дзяржавы дадзеная тэндэнцыя ў Рэспубліцы Беларусь не набыла масавы характар”, заявіў 18 красавіка генеральны пракурор Андрэй Швед на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Праблемы барацьбы са злачыннасцю і падрыхтоўкі кадраў для праваахоўных органаў”.
“Падзеі 2020 года паказалі, наколькі важна, каб унутраны стрыжань кожнага, хто стаіць на абароне радзімы, правапарадку, быў суцэльным, правільным і ідэалагічна вывераным, — цытуе Шведа прэс-служба Гепрокуратуры. — Гэтыя людзі павінны разумець рэальную абстаноўку, у якой мы жывем, а таксама ўсведамляць выклікі і пагрозы, якія стаяць перад нашай дзяржавай і грамадствам”.
Паводле слоў генпракурора, “падсілкоўваемыя ідэямі нацызму спробы экстрэмістаў здзейсніць у Беларусі дзяржаўны пераварот паказалі”, што беларусы сталі забываць трагічныя старонкі і ўрокі гісторыі, “грэбаваць дасягнутымі жыццём і крывёю родных і блізкіх выгодамі — мірам, свабодай, незалежнасцю і правам на самавызначэнне”.
Па стане на 18 красавіка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі зняволенымі 1.390 чалавек. Рэпрэсіі супраць жыхароў Беларусі не спыняюцца з 2020 года.
Інструментам рэпрэсій стала барацьба з “экстрэмізмам” і “тэрарызмам”, заяўляюць праваабаронцы.
Згодна з дакладам “Абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў на падставе барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам”, падрыхтаваным праваабарончым цэнтрам “Вясна”, за апошнія два гады ў пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, было ўключана 3.819 чалавек.
За 2023 год улады прызналі “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” 62 розныя суб’екты, за студзень — люты 2024-га — 12. Да пачатку вясны гэтага года ў адпаведным спісе была 181 пазіцыя.
Паводле даных праваабаронцаў, за апошні год па абвінавачваннях у стварэнні, удзеле або падтрымцы “экстрэмісцкіх фарміраванняў” было затрымана 150 чалавек, з іх асуджана — 134.
У “тэрарыстычны спіс” з сярэдзіны сакавіка 2023 года да лютага 2024-га ўнеслі 163 чалавекі, з якіх толькі 10 прызнаныя міжнароднымі тэрарыстамі на ўзроўні Рады бяспекі ААН. Больш за сотню ўнесеных у гэты пералік асоб было абвінавачана ў “распальванні <…> варожасці або варажнечы” (арт.130 КК).
Толькі за 2023 год паводле арт. 130 КК было асуджана 162 чалавекі.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка