ПАСЕ заклікала ўлады Беларусі і РФ спыніць пераслед за антываенную пазіцыю

18 красавіка, Позірк. Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) 17 красавіка асудзіла “жорсткі пераслед” і барацьбу з іншадумствам у Беларусі і Расіі на фоне “незаконнай поўнамаштабнай агрэсіўнай вайны супраць Украіны”.
Прымаючы рэзалюцыю на аснове даклада парламентарыя Торхільдур Суны Эварсдоцір (Ісландыя), ПАСЕ адзначыла “істотны рост колькасці палітвязняў” і падаўленне фундаментальных свабод у РФ і Беларусі.
У тэксце рэзалюцыі гаворыцца пра адвольнае затрыманне расійскага апазіцыянера Уладзіміра Кара-Мурзы (17 красавіка 2023 года асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў тым ліку ў дзяржаўнай здрадзе. — “Позірк”.) і “сістэматычным пераследзе антываенных пратэстоўцаў у РФ і Беларусі”.
У рэзалюцыі не згадваецца персанальна ніхто з беларускіх актывістаў. ПАСЕ адзначае толькі, што ў Беларусі “таксама мелі месца шырокамаштабныя рэпрэсіі супраць антываенных пратэстоўцаў”.
“Паводле дакладных звестак, на фоне ўсеагульных палітычных рэпрэсій у краіне больш за 1,6 тыс. чалавек было затрымана за сваю антываенную пазіцыю. Большасць гэтых затрыманняў адбылося адразу пасля поўнамаштабнага ўварвання, калі былі жорстка разагнаныя антываенныя пратэсты”, — гаворыцца ў дакуменце.
Пасля, канстатуе ПАСЕ, “нават найменшыя праявы настрояў супраць вайны пераследаваліся, часцяком з дапамогай прымянення заканадаўства аб “экстрэмізме”, палажэнні якога парушаюць міжнародныя стандарты правоў чалавека”.
Многія беларусы распаўсюджвалі інфармацыю аб перамяшчэнні вайсковай тэхнікі, аб’ектах вайсковай інфраструктуры, пашкоджвалі чыгуначныя шляхі для прадухілення перамяшчэння вайсковай тэхнікі і асабістага складу, выказваючы гэтым сваю антываенную пазіцыю, адзначае асамблея. Гэтыя дзеянні “выклікалі відавочна непрапарцыйную рэакцыю ў выглядзе судовага пераследу па абвінавачваннях у тэрарызме”.
“Асамблея шакаваная шматлікімі годнымі даверу паведамленнямі аб катаваннях, які зведваюць асобы з антываеннай пазіцыяй у Беларусі, нароўні з іншымі рэпрэсіўнымі мерамі”, — сказана ў рэзалюцыі.
ПАСЕ звяртае ўвагу на адмову для затрыманых у доступе да медыцыны і выкарыстанне ўтрымання пад вартай без сувязі са знешнім светам, што з’яўляецца “неверагодна жорсткай і бесчалавечнай практыкай”.
Падкрэсліваецца, што асамблея “праводзіць адрозненне паміж урадамі РФ і Беларусі, з аднаго боку, і народамі гэтых дзвюх краін, з другога”.
ПАСЕ заклікала Маскву і Мінск спыніць пагрозы, запалохванне і судовы пераслед асоб з антываеннай пазіцыяй і неадкладна вызваліць тых, хто знаходзіцца пад вартай.
Рэзалюцыя таксама заклікае да візіту ў гэтыя краіны вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, прадстаўнікоў Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, спецыяльных дакладчыкаў па правах чалавека для наведвання турмаў і сустрэч з пратэстоўцамі, якія “зведваюць палітычны пераслед”, надаючы прыярытэтную ўвагу “людзям з сур’ёзнымі захворваннямі”.
Асамблея заклікала іншыя краіны падтрымаць асоб, якія ратуюцца ад пераследаў, у тым ліку палегчыць законны ўезд, надаць сацыяльна-эканамічную дапамогу і адхіліць палітычна матываваныя запыты аб экстрадыцыі.
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


