Ціханоўская сустрэлася з міністрамі замежных спраў краін G7, каб “вярнуць Беларусь у міжнародны парадак дня”

18 красавіка, Позірк. “Вярнуць Беларусь у міжнародны парадак дня, каб міжнародная супольнасць адрознівала беларускі рэжым ад народа, а ізалюючы Лукашэнку не ізалявала беларусаў”, — такой была мэта сустрэч з міністрамі замежных спраў краін Вялікай сямёркі (G7) 18 красавіка на Капры, паведаміла Святлана Ціханоўская ў відэасправаздачы па выніках візіту на гэты італьянскі востраў.
“Я заклікала міністраў працягваць падтрымку нашай грамадзянскай супольнасці і медыя. Распавяла пра лёсы нашых палітвязняў, у тым ліку Машы Калеснікавай, Алеся Бяляцкага, і што такое інкамунікада (інфармацыйная блакада палітзняволеных. — “Позірк”.)”, — адзначыла Ціханоўская.
У размовах з міністрамі яна ўзняла ранейшыя тэмы: “прыцягненне рэжыму да адказнасці не толькі за вайну супраць Украіны, але і за рэпрэсіі супраць беларусаў”, “пытанне абароны нашай незалежнасці — Беларусь не павінна стаць суцяшальным прызам для Пуціна”.
Паводле слоў Ціханоўскай, з дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам абмеркавана падтрымка для Украіны і Беларусі, “бо лёсы нашых краін узаемазвязаныя”. Дзяржсакратара “вельмі хвалюе лёс нашых палітвязняў, і ЗША прыкладваюць намаганні для іх вызвалення”, адзначыла дэмлідар.
З міністрам замежных справаў Германіі Аналенай Бербак гаворка ішла пра падтрымку незалежных медыя, НДА, праграмы рэабілітацыі палітвязняў. “У мінулым годзе Германія аказала вялікую падтрымку, і сотні рэпрэсаваных атрымалі медычную і псіхалагічную дапамогу. Ужо больш за 1.300 палітвязняў адбылі свае тэрміны і патрабуюць дапамогі, як і сем’і ўсіх тых, хто застаецца ў турмах”, — падкрэсліла Ціханоўская.
З міністрам замежных спраў Францыі Стэфанам Сэжурнэ абмеркаваны яе магчымы візіт у Францыю, супраца з дэмакратычнымі сіламі. “Міністра цікавала ваенна-палітычная сітуацыя ўнутры краіны, у прыватнасці мілітарызацыя беларускай эканомікі і як рэжым працягвае зарабляць на вайне”, — паведаміла Ціханоўская. Яна адзначыла, што Сэжурнэ быў адным з першых палітыкаў, з кім яна сустрэлася ў Вільнюсе падчас падзей 2020 году.
З міністрам замежных справаў Вялікабрытані Дэвідам Кэмеранам разгледжаны магчымасці правядзення стратэгічных кансультацый з Вялікабрытаніяй, як гэта ўжо зроблена з ЗША. Кэмеран “распавёў пра сваю нядаўную сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці”.
З вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем абмеркавана падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці, праблемы беларусаў у выгнанні. “Беларусам патрэбна больш візаў, больш стыпендый, больш кантактаў з еўрапейцамі”, — падкрэсліла дэмлідар.
Сустрэча міністраў замежных спраў краін G7 традыцыйна папярэднічае саміту аб’яднання. Сёлета ён адбудзецца 13—15 чэрвеня ў італьянскім горадзе Брындзізі.
У 2024 годзе Італія старшынствуе ў G7, куды ўваходзяць таксама Вялікабрытанія, Германія, ЗША, Канада, Францыя і Японія.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


