Беларусь і КНДР дамовіліся ўмацоўваць кантакты ў адказ на “патрабаванні зменлівай эпохі”

19 красавіка, Позірк. Беларусь і КНДР дамовіліся ўмацоўваць камунікацыю і кантакты “ў адказ на патрабаванні зменлівай эпохі”, паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармацыю Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва Карэі (ЦТАК).
Адпаведнай дамоўленасці дасягнулі на сустрэчы ў Пхеньяне намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў і яго паўночнакарэйскі калега Ім Чхон Іль.
Бакі таксама пагадзіліся “актыўна стымуляваць” супрацу ў сферы эканомікі і культуры, аказваць узаемную падтрымку на міжнароднай арэне, развіваць “традыцыйна дружалюбныя стасункі паміж краінамі”.
Сярод іншага чыноўнікі “абмяняліся меркаваннямі па рэгіянальных і міжнародных пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць”.
Раней ЦТАК паведаміла, што “Шэстакоў і суправаджаючыя яго асобы” прыбылі ў Пхеньян 16 красавіка. У рамках паездкі прадстаўнік Мінска таксама сустрэўся з амбасадарам Расіі ў КНДР Аляксандрам Мацагорам. МЗС Беларусі яго візіт не анансавала і пакуль не асвятляе.
“Паглыбленне супрацы” міністр замежных спраў Сяргей Алейнік абмеркаваў з намеснікам кіраўніка МЗС Паўночнай Карэі Кімам Сонгам Жыёнгам 18 студзеня 2024 года на палях саміту Руху Недалучэння ў Кампале (Уганда). Дэталі перамоў не паведамляліся.
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 9 верасня 2023 года кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына з Днём утварэння КНДР, заявіў, што “кантакты Мінска і Пхеньяна ў розных галінах працягнуць умацоўвацца, робячы важкі ўнёсак у пабудову больш справядлівага і бесканфліктнага свету, набліжаючы пераход міжнароднай сістэмы да шматпалярнага парадку”.
На перамовах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 15 верасня ў Сочы Лукашэнка выказаў меркаванне, што РФ, Беларусь і КНДР маглі б “падумаць аб супрацоўніцтве недзе на траіх”.
Даных пра гандаль Беларусі і КНДР у адкрытым доступе няма. Беларусь не мае дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Пхеньяне, у той час як у Мінску адкрыта амбасада Паўночнай Карэі. Абедзве краіны знаходзяцца пад заходнімі санкцыямі і падтрымліваюць расійскую агрэсію ва Украіне.
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаШосты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 16 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка