Навабранцы пачнуць прыбываць у войскі 23 красавіка, увесну шэрагі папоўніць каля 10 тыс. чалавек

22 красавіка, Позірк. Грамадзян, прызваных на тэрміновую службу і службу ў рэзерве, 23 красавіка пачнуць адпраўляць у злучэнні і вайсковыя часці Узброеных сіл, унутраных войскаў МУС, органаў пагранічнай службы і дзяржбяспекі, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
У першы дзень у войскі будзе накіравана каля 1.000 прызыўнікоў, якія папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый, 72 аб’яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў і Мінскай вайсковай камендатуры.
Усяго ўвесну войскі Беларусі папоўніць каля 10 тыс. чалавек.
На пачатку красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон № 363-З “Аб змене законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі”, якім узмоцнена адказнасць за ўхіленне ад вайсковай службы.
Сярод іншага дакумент вызначае абавязак грамадзян з’яўляцца ў ваенкаматы або іх адасобленыя падраздзяленні, а таксама абласныя ўпраўленні Камітэта дзяржбяспекі па СМС-павестцы. Акрамя таго, яны абавязаныя з’явіцца на “мерапрыемствы па прызыве на вайсковую службу па мабілізацыі”, будучы абвешчанымі з дапамогай СМС. За няяўку прадугледжана прыцягненне да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці.
Згодна з сумеснай пастановай міністэрстваў абароны і аховы здароўя № 1/10 ад 18 студзеня 2023 года, зніжаныя патрабаванні да стану здароўя прызыўнікоў. У сілы спецаперацый дазволена браць буйнейшых мужчын.
Верхняя мяжа масы, пры якой грамадзян прызнаюць непрыдатнымі да службы ў сілах спецыяльных аперацый, узнятая з 90 да 100 кг. Пры гэтым мужчын, якія важаць больш за 100 кг, дазволена прымаць у органы пагранічнай службы, а таксама спецыяльныя міліцэйскія злучэнні і вайсковыя часці.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка