Порт у Мурманску пабудуе кампанія пад кіраўніцтвам экс-дырэктара “Белшыны”, пра ягоны арышт казаў Лукашэнка
22 красавіка, Позірк. Беларуская кампанія “Марскі тэрмінал “Вароты Арктыкі ” пабудуе ў Мурманску да 2028 года вялікі порт для перавалкі беларускіх грузаў. Пагадненне аб гэтым падпісалі яе генеральны дырэктар Андрэй Бунакоў і губернатар расійскага рэгіёну Андрэй Чыбіс 22 красавіка.
“Пра аб’ёмы перавалкі: мы разлічваем прадугледзець праектным рашэннем аб’ёмы да 25-30 млн тон у год. Я пацвярджаю гэтую лічбу, над гэтым мы будзем працаваць. Гэта будзе мультымадальны комплекс, мы разлічваем на розныя грузы, як сыпкія, так і нафтапрадукты. Ну і разгледзім яшчэ магчымасць размяшчэння кантэйнернага тэрмінала <…>. Ацэньваем, што ў 2028 годзе першыя грузы ўжо павінны паступаць”, — цытуе Бунакова расійскае інфармагенцтва ТАСС.
Паводле слоў дырэктара, порт будуць будаваць на прыватныя інвестыцыі, у далейшым мяркуецца выкарыстоўваць інструмент прыватна-дзяржаўнага партнёрства.
25 траўня 2023 года прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што беларускі бок “свядома ідзе ў Мурманск, дзе ёсць унікальныя магчымасці і сукупнасць унікальных фактараў”.
“Па-першае, гэта незамярзальны Кольскі заліў, па-другое, свабодны выхад у два, умоўна кажучы, акіяны. Тут няма рызык, як у акваторыі Балтыйскага мора з пункту гледжання свабоды руху судоў”, — сказаў кіраўнік урада, выказаўшы меркаванне, што будучыня “за Паўночным марскім шляхам”, паколькі “гэта фактычна свабодны выхад у Атлантыку”.
Ён таксама звярнуў увагу на развітую чыгуначную сетку ў напрамку Мурманска. Паводле слоў Галоўчанкі, рэалізуецца маштабная праграма, у тым ліку ў развіцці новых пад’язных шляхоў.
8 верасня 2022 года Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін зацікаўлены ў праходжанні беларускага экспарту праз марскія парты Мурманскай вобласці.
Фігура партнёра расійскага боку ў гэтым праекце звяртае на сябе ўвагу. 14 лютага 2023 года на пашыранай нарадзе з кіраўніцтвам урада Лукашэнка паведаміў пра расследаванне дзеянняў генеральнага дырэктара ААТ “Белшына” (на сайце прадпрыемства тады было пазначана, што ім кіруе Андрэй Бунакоў), які “знаходзіцца ў следчым ізалятары”.
“Што зрабіў гэты генеральны дырэктар “Белшыны”: ён заключае дамову з нейкімі расійскімі… Ну, я іх жулікамі называю. Інакш не назавеш. Заключае дагавор, што ён будзе толькі ім прадаваць гэтыя шыны прыкладна на 16-20% ніжэй за сабекошт. Такі попыт на іх сёння! Грошы шалёныя плацяць горназдабыўныя прадпрыемствы, перш за ўсё ў Расіі. Вязі — не хачу. У страту прадае гэтыя шыны”, — сказаў Лукашэнка, адзначыўшы, што ў РФ ёсць свой афіцыйны дылер, гандлёвы дом, праз які можна прадаваць шыны па любым кошце.
Менавіта Лукашэнка 23 красавіка 2020 года ўзгадніў кандыдатуру Бунакова на пасаду гендырэктара “Белшыны”. Да гэтага той быў намеснікам старшыні канцэрна “Белнафтахім” (з лістапада 2018 года), яшчэ раней — дырэктарам прадпрыемства “Полацк-Шкловалакно” (са жніўня 2015 года).
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка