Тэрытарыяльныя войскі адпрацуюць у Вілейскім раёне “засадныя дзеянні”

23 красавіка, Позірк. Камандна-штабныя вучэнні з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войск Вілейскага раёна (Мінская вобласць) пройдуць 23–25 красавіка, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
На працягу трох дзён яны будуць трэніравацца рыхтаваць “абарону на подступах да населенага пункта” і весці “засадныя дзеянні”, ахоўваць і абараняць “аб’ект тэрытарыяльнай абароны”, забяспечваць “меры ваеннага становішча з прыцягненнем добраахвотнікаў народнага апалчэння”.
Напярэдадні ведамства паведаміла, што 22–26 красавіка праводзіцца камандна-штабнае вучэнне органаў ваеннага кіравання і вайсковых часцей тэхнічнага забеспячэння. Да іх прыцягнута больш за 200 ваеннаабавязаных, прызваных з запасу.
У рамках гэтых вучэнняў адпрацоўваюцца “пытанні кіравання тэхнічным забеспячэннем войск, аднаўлення ўзбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі, выдзялення выязных рамонтных груп, аховы і абароны вайсковых часцей тэхнічнага забеспячэння”.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Разам з тым міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Мінскага гарадскога і абласных, а таксама ваеннымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 года ў Гомелі заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з сістэмы, якая забяспечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”.
3 чэрвеня 2022 года Лукашэнка заявіў, што з улікам “негатыўнага ўкраінскага досведу” прыняў рашэнне “на ўсялякі выпадак пры кожным сельскім савеце мець <…> народнае апалчэнне, гэтую групку людзей”. У выпадку ваенных дзеянняў, упэўнены ён, атрады апалчэнцаў “могуць трансфармавацца ў партызанскі рух і стаць рэзервам для тэрытарыяльнай абароны”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць шматлікія вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.

- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаПрамысловы ўлоў рыбы ў Беларусі за апошнія 13 гадоў скараціўся ў 1,9 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь зноў заняла 2-е месца ў ЕАЭС паводле кошту бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025 годзе бацькоўскіх правоў пазбаўлена 3.065 чалавек, адноўлена ў правах — 83Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе Беларусь павялічыла на 22,4% інвестыцыі за мяжу, замежныя ўкладанні ў краіну выраслі на 10,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ў студзені падаражэлі на 4,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

