Ініцыятар закона аб УНС Святлана Любецкая прызначаная суддзёй Канстытуцыйнага суда

23 красавіка, Позірк. Дэпутат мінулага, сёмага, склікання Палаты прадстаўнікоў Святлана Любецкая прызначаная суддзёй Канстытуцыйнага суда. Адпаведнае рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка, паведаміў 23 красавіка неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
Любецкай прысвоены вышэйшы кваліфікацыйны клас 2-га рангу. Цяпер ад самага высокага судзейскага чыну (усяго іх сем) яе аддзяляе адзін крок.
У ніжняй палаце парламента Любецкая была старшынёй пастаяннай камісіі па заканадаўстве, сярод іншага была ініцыятарам законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе.
Судовая сістэма для яе не новая. Паводле даных праекта “Грамадзянскі кантроль судовай сістэмы”, з ліпеня 2002 года да чэрвеня 2008-га Любецкая працавала ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, затым да ліпеня 2010-га — у судзе Партызанскага раёна, да снежня 2013-га — у судзе Маскоўскага раёна, да снежня 2019-га — у Вярхоўным судзе.
За ёй лічацца два палітычна матываваныя рашэнні — 12 кастрычніка 2007 года яна арыштавала на 5 і 7 сутак за “дробнае хуліганства” дваіх мужчын, у якіх знайшлі “інфармацыйныя матэрыялы пра “Еўрапейскі марш”.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць парушальнікаў мяжы ЕС з боку Беларусі ўзрастае (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



