КПЧ ААН зарэгістраваў скаргу палітвязня Дзмітрыя Папова, прысуджанага да 16 гадоў пазбаўлення волі

23 красавіка, Позірк. Скаргу палітвязня Дзмітрыя Папова, асуджанага па “справе Ціханоўскага”, зарэгістраваў Камітэт па правах чалавека ААН, паведамляе 22 красавіка праваабарончы цэнтр “Вясна” са спасылкай на прэзідэнта Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыю Колесаву-Гудзіліну.
Паводле слоў адваката, яна была пададзена ў КПЧ ААН год таму.
“Паводле нашай скаргі мы пісалі пра тое, што былі парушаныя арт. 19, 21 і 25 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. А таксама арт. 14 і 9 — усё, што тычыцца мірных сходаў, пазбаўлення волі, і таксама, калі мы кажам так, што суд быў не незалежны, на парушэнне судовага працэсу”, — падкрэсліла Колесава-Гудзіліна.
Паводле яе слоў, палітвязень праінфармаваны аб факце рэгістрацыі скаргі.
“Але важна адзначыць, што Дзмітрый Папоў проста ішоў міма, — дадала Марыя Колесава-Гудзіліна. — <…> аднойчы толькі бачыў [прэтэндэнта ў прэзідэнты] Сяргея Ціханоўскага, калі яму падносіў паўэр-банк — і гэта ёсць на адным стрыме, і ўсё. Папоў сядзіць ні завошта. Але ведаеце, калі яго пазбаўляюць свабоды за тую дзейнасць, якая была на канале “Краіна для жыцця”, таксама мы гаворым пра тое, што тут ёсць свабода меркавання, яна парушана”.
Грамадзянін Расіі Папоў асуджаны ў снежні 2021 года на 16 гадоў пазбаўлення волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх); ст. 191 (перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў); ст. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


