Лукашэнка стаў старшынёй Усебеларускага народнага сходу
24 красавіка, Позірк. 69-гадовы Аляксандр Лукашэнка стаў старшынёй Усебеларускага народнага сходу (УНС). Вынікі галасавання агучыла на пасяджэнні УНС 24 красавіка ў Мінску кіраўнік падліковай камісіі Іна Мядзведзева.
Лукашэнка быў адзіным, каго вылучылі на гэтую пасаду. Сцвярджаецца, што яго падтрымалі 1.157 дэлегатаў, супраць выступіў толькі адзін.
Кандыдатуру Лукашэнкі першым прапанаваў генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў, які абвінавачваецца ў датычнасці да вывазу дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны. Потым прагучала яшчэ некалькі выступаў у падтрымку вылучэнца.
“Увесь гэты сыр-бор задумаў дзейны прэзідэнт. Ведаеце чаму. Я не аднойчы пра гэта казаў, — заявіў падчас абмеркавання Лукашэнка. — Мы (і я ў тым ліку, перш за ўсё я) — пакаленне адыходзячых палітыкаў. І я вельмі спадзяваўся і спадзяюся, што калі нас не стане, вы — УНС — утрымаеце краіну. Я ведаю, як цяжка гэта рабіць аднаму, дзесяці, дваццаці, трыццаці чалавекам. Я гэта кажу да таго, каб вы сваё права галасаваць, вылучаць, крытыкаваць не страцілі і нікому не аддалі”.
Ён таксама падкрэсліў, што на УНС сабраліся толькі “лукашысты, ворагаў тут няма і не будзе”. Лукашэнка заявіў, што 30 гадоў сам адказваў за рашэнні, якія прымаліся, а цяпер будзе дзяліць адказнасць з дэлегатамі сходу.
На пасаду намесніка сходу абраны Аляксандр Косінец. Лукашэнка падтрымаў кандыдатуру свайго 64-гадовага памочніка, адзначыўшы яго “прынцыповасць, патрыятызм і працагалізм”.
Косінец — урач, кандыдат медыцынскіх навук. Узначальваў Віцебскі медуніверсітэт, быў намеснікам прэм’ер-міністра, старшынёй Віцебскага аблвыканкама, кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта ў 2014–2016 гадах.
Дэлегаты УНС таксама абралі 13 членаў прэзідыума, у ліку якіх рэктар БДУІР Вадзім Богуш, гендырэктар “Віцебскаблгазу” Аляксандр Бранцэвіч, кіраўнік апарата Савета міністраў Канстанцін Бурак, экс-кіраўніца Нацбанка Надзея Ермакова (дэлегат ад “грамадзянскай супольнасці”), старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, кіраўнік камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Марына Лянчэўская, дырэктар РНПЦ анкалогіі і медрадыялогіі імя Аляксандрава Сяргей Палякоў, старшыня камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацбяспецы Сяргей Сівец, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар, старшыня Рэспубліканскага савета суддзяў і суддзя Вярхоўнага суда Ірына Тылец, дырэктар Гомельскага хімічнага завода Дзмітрый Чарнякоў, старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юры Шулейка.
Паводле абноўленай рэдакцыі Канстытуцыі, УНС з’яўляецца “вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя”, які вызначае “стратэгічныя кірункі развіцця грамадства і дзяржавы”, забяспечвае “непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду”. Максімальная колькасць дэлегатаў УНС — 1.200, тэрмін іх паўнамоцтваў — пяць гадоў. Пасяджэнні УНС павінны праводзіцца не радзей як адзін раз на год.
УНС будзе зацвярджаць асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі, ваенную дактрыну, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны; заслухоўваць штогадовыя пасланні прэзідэнта да парламента; ён мае права заканадаўчай ініцыятывы, зможа прапаноўваць змены і дапаўненні ў Канстытуцыю, разглядаць пытанне пра легітымнасць выбараў ды інш.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка