Лукашэнка: Я не чапляюся за пасаду — ні адну, ні другую, проста хачу, каб было добра

24 красавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка назваў “банальным, традыцыйным, але вельмі правільным” тое, што менавіта ён заняў пасаду старшыні Усебеларускага народнага сходу (УНС).
Адпаведны фрагмент выступу апублікаваны ў неафіцыйным тэлеграм-канале яго прэс-службы “Пул Першага”.
“Я хачу вам падзякаваць, — звярнуўся ён да залы. — Нават не за тое, што вы абралі мяне старшынёй. Я спадзяваўся і разумеў, што, напэўна, вы мяне абярэце, калі прапануюць людзі. Я шчыра гэта кажу. Не ў гэтым справа. Я дзякую вам за тую падтрымку, якую вы аказалі мне”.
Удзельнікі УНС, паводле яго сцвярджэння, з’яўляюцца “сапраўднай элітай” беларускага грамадства, “патрыятычнымі людзьмі, адданымі дзяржаве”.
“Я ганаруся тым, што пры мне вы выраслі і сталі такімі людзьмі”, — сказаў Лукашэнка.
“Так, у асноўным тут, напэўна, ябацькі, — працягнуў прамоўца. — Вы не шукайце, што тут нехта адзін прагаласаваў супраць. Я ведаю хто гэта. <…>. Гэта не я — гэта [старшыня Савета Рэспублікі Наталля] Качанава”.
Лукашэнка “прама” сказаў, што галасаваў сам за сябе — “за прапанаванага старшыню”, а таксама “за намесніка і тых, хто балатаваўся ў склад прэзідыума”.
“Паверце, пытанне не ўва мне. [Не ў тым], што вы мяне абралі старшынёй, як тут многія пісакі, асабліва адтуль… “Вось гэта выратавальны круг ён прыдумаў, каб сысці, але каб застацца”. Глупства поўнае”, — заявіў Лукашэнка.
“Калі б за мяне не прагаласавалі цяпер ці потым, — дадаў ён, — значыць, я б ужо супакоіўся. Было б вельмі непрыемна <…>, але я б усё ж такі падумаў, што 30 гадоў — гэта нямала. <…>. Таму, ну, напэўна, і хопіць. Але гэта ваша воля, ваша рашэнне”.
Ён у чарговы раз заявіў, што “не чапляецца за пасаду”, цяпер ужо — “ні за адну, ні за другую” — проста хоча, каб “было добра”.
“Я пайду на супакой толькі тады, калі вы мне ў нейкай форме скажаце: усё, — паўтарыў Лукашэнка яшчэ адзін не раз агучаны тэзіс. — І калі побач будзе стаяць чалавек, які не здрадзіць, які будзе ісці на барыкады, не баючыся. Які не будзе лічыцца ні з чым, нават з уласным жыццём”.
Яго прамова неаднаразова перарывалася працяглымі апладысментамі.

- Эканоміка
- ГрамадстваУ Мінску "назіраецца дастаткова паспяховая карціна" з якасцю паветра — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі, чым за ўвесь студзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 0,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка