Кіраўнік МЗС Польшчы: Мы страцілі надзею на паляпшэнне адносін з Беларуссю

25 красавіка, Позірк. “Васальная залежнасць” Беларусі ад Крамля ўзрастае, і гэта змушае Варшаву разглядаць яе як пагрозу нацыянальнай бяспецы, заявіў 25 красавіка міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі падчас выступу ў Сейме.
Як паведамляе Gazeta Wyborcza, кіраўнік МЗС падкрэсліў: калі Аляксандр Лукашэнка хоча вярнуць сабе “прастору для палітычных манеўраў паміж Расіяй і Захадам”, ён “павінен спачатку паказаць, што валодае нейкай аўтаноміяй”.
Сікорскі адзначыў, што “беларускія ўлады нясуць поўную адказнасць за найгоршы стан двухбаковых адносін у гісторыі”.
“У мінулым усе польскія ўрады былі першымі, хто даваў імпульс дыялогу. Сёння мы страцілі надзею. Умовай яе аднаўлення з’яўляюцца перамены з беларускага боку”, — заявіў кіраўнік польскай дыпламатыі.
Паводле яго слоў, палітычны крызіс у Беларусі, які працягваецца больш за тры гады, “парушэнні правоў чалавека, беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі, падтрымка расійскай агрэсіі супраць Украіны, правакаванне міграцыйнага крызісу”, — усё гэта “ўяўляе сур’ёзную пагрозу для ўсяго рэгіёну”.
Міністр пацвердзіў, што польскі ўрад “працягне дамагацца вызвалення журналіста Анджэя Пачобута і падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы”.
“Мы шкадуем аб сітуацыі ў краіне, з якой нас звязвае шматвяковая агульная гісторыя і трывалыя культурныя сувязі, — падкрэсліў Сікорскі. — Нас асабліва турбуе становішча польскай нацыянальнай меншасці, якая стала стаў закладнікам рэжыму”.
24 красавіка польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск, выступаючы на нацыянальнай радзе партыі “Грамадзянская платформа” заявіў, што беларускія і расійскія спецслужбы ўсё больш актыўна спрабуюць дзейнічаць па ўсёй Еўропе, у тым ліку ў Польшчы.
“І мы гэта ведаем, з усіх еўрапейскіх сталіц паступаюць сігналы”, — падкрэсліў палітык.
Паводле яго слоў, з кожнай еўрапейскай сталіцы “прэзідэнты і прэм’ер-міністры паведамляюць”, што ў іх ёсць “усё больш і больш доказаў спробаў рускіх ўмяшацца рознымі спосабамі, у тым ліку жорсткімі”, у працэс маючых адбыцца выбараў у Еўрапарламент.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа шэсць дзён небывалага для пачатку сакавіка цяпла абноўлена каля 270 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+