За год колькасць жыхароў на забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі Беларусі зменшылася на 1,6%

26 красавіка, Позірк. За год колькасць жыхароў на забруджанай радыёнуклідамі тэрыторыі Беларусі зменшылася на 1,6%, вынікае са слоў начальніка аддзела прававога забеспячэння Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Ларысы Басалай.
У дзвюх тысячах населеных пунктах на забруджаных тэрыторыях на пачатак года пражывала больш за 930 тыс. чалавек, з іх 185 тыс. дзяцей, паведаміла яна 26 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле даных Белстата, на 1 студзеня 2023 года там пражывала 945,1 тыс. чалавек, у тым ліку 189 тыс. дзяцей (-2,1%).
Прымаюцца “значныя намаганні” для атрымання чыстай прадукцыі на забруджаных тэрыторыях, адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і аб’ектамі ядзернай спадчыны Дзяржатамнагляду МНС Кацярына Шмялёва.
Паводле яе слоў, у 2023 годзе на ахоўныя меры ў сельскай гаспадарцы (вапнаванне глеб, унясенне калійных і фосфарных угнаенняў, рамонтныя работы, стварэнне пашы і сенажацяў для асабістых падсобных гаспадарак) было прадугледжана больш за 103 млн рублёў. У 2024 годзе ў цэлым на аднаўленне пацярпелых тэрыторый і выкананне ахоўных мер плануецца накіраваць больш за 150 млн рублёў, сказала Шмялёва.
Разам з тым у Беларусі плошча зямель, “на якіх немагчыма або абмежавана вытворчасць нарматыўна чыстай прадукцыі, складае 248,8 тыс. гектараў”. Цяпер на большай частцы гэтай тэрыторыі расце лес, удакладніла прадстаўнік ведамства.
Паводле яе слоў, за ўвесь перыяд пасля аварыі на ЧАЭС у сельскагаспадарчае абарачэнне вернута толькі 20 тыс. га забруджаных радыёнуклідамі земляў.
Згодна з заканадаўствам, пералік населеных пунктаў і аб’ектаў, якія адносяцца да зон радыеактыўнага забруджвання, пераглядаецца раз на пяць гадоў і карэкціруецца ў залежнасці ад змянення радыяцыйнага становішча, у тым ліку з улікам даных удакладняючага радыелагічнага абследавання населеных пунктаў.
Першапачаткова на тэрыторыях радыеактыўнага забруджвання аказалася 3.678 населеных пунктаў, у якіх пражывалі 2,2 млн чалавек; 479 населеных пунктаў не існуе.
26 красавіка 1986 года ў 1.23, адбылася найбуйнейшая ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа — аварыя на Чарнобыльскай АЭС.
Нягледзячы на тое, што атамная станцыя размешчана ва Украіне, больш за 70% усіх радыенуклідаў, якія выпалі ў выніку разбурэння рэактара, асела ў Беларусі.
З пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы тэрыторый адселена 137,7 тыс. чалавек, з якіх 75 працэнтаў жыхары Гомельскай вобласці. Адначасова з эвакуацыяй і арганізаваным перасяленнем самастойна пакінулі тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання каля 200 тыс. чалавек.
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч дапускае магчымасць таго, што РФ уцягне Беларусь у вайнуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусам трэба мяняць светапогляд, лічыць АлексіевічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКрук: Новыя выклікі павышаюць верагоднасць стрэсавых сцэнарыяў для эканомікі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПалітыка, якую праводзіць Нацбанк, не адпавядае рэальнаму становішчу спраў — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2025 года больш за ўсё падаражэлі курсы замежных моў, айчынныя цыгарэты і газетыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Аналітыка
- Грамадства