Літва запатрабавала ад Мінска “неадкладна абвергнуць дэзінфармацыю” Церцеля

26 красавіка, Позірк. Часоваму паверанаму ў справах Беларусі Яраславу Хмылю ўручная дыпламатычная нота, паведаміла 26 красавіка Міністэрства замежных спраў Літвы.
У ноце, як адзначаецца, выказаны “рашучы пратэст у сувязі з заявамі, зробленымі 25 красавіка 2024 года кіраўніком КДБ Беларусі Іванам Церцелем аб нібыта пагрозах Беларусі з боку Літвы, у тым ліку аб нібыта ўдарах вайсковых дронаў <…> па аб’ектах на тэрыторыі Беларусі і іншых падобных, неабгрунтаваных інсінуацыях”.
“Падобныя заявы прадстаўнікоў беларускага рэжыму не маюць нічога агульнага з рэальнасцю”, — падкрэслілі ў МЗС Літвы.
Ведамства запатрабавала ад Беларусі “неадкладна абвергнуць дэзінфармацыю” і заявіла, што “Літва прыме ўсе магчымыя меры для забеспячэння сваёй бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці”.
На пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу 25 красавіка Церцель заявіў, што КДБ прадухіліў удары з тэрыторыі Літвы баявымі дронамі па аб’ектах у Мінску і ваколіцах. Згадаўшы нейкія “вострыя чэкісцкія мерапрыемствы” для прадухілення ўдараў, ён сказаў, што “праца па гэтым напрамку працягваецца”, аднак “дэталёвую інфармацыю агучыць грамадскасці пакуль не ўяўляецца магчымым”. Ніякіх пацверджанняў сваім словам ён не прадставіў.
Акрамя таго, паводле слоў Церцеля, “у непасрэдным кантакце з літоўскім парамілітарным фарміраваннем “Клуб стралкоў” будуюцца планы па заходзе для здзяйснення тэрактаў на тэрыторыю прылеглых да Літвы Ашмянскага, Смаргонскага і Браслаўскага раёнаў, перакідання і арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь схованак са зброяй, выбуховымі рэчывамі, сродкамі паражэння”.
У той жа дзень прэс-сакратар Узброеных сіл Літвы Гінтаўтас Цюніс назваў словы Церцеля “абсалютнай дэзінфармацыяй”, дадаўшы, што Літва “не прадпрымае ніякіх варожых дзеянняў супраць іншых дзяржаў”.
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



