Лукашэнка гатовы прыняць у Беларусі прэзідэнта ПАР Рамафосу для ўзгаднення “планаў на будучыню”

27 красавіка, Позірк. Беларускія ўлады чакаюць візіту прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыла Рамафосы, вынікае з накіраванага яму 27 красавіка віншавання Аляксандра Лукашэнкі з Днём Свабоды.
У пасланні, апублікаваным прэс-службай віншавальніка, гаворыцца, што Беларусь і ПАР, “маючы падобныя ідэалы і мэты”, падтрымлівалі адзін аднаго “на шматбаковых пляцоўках, развівалі гандаль, прамысловую і навуковую кааперацыю, пашыралі кантакты паміж бізнесменамі”.
“З улікам вялікага патэнцыялу далейшай інтэнсіфікацыі сувязей Мінска і Прэторыі ў самых розных галінах пацвярджаю гатоўнасць прыняць вас з візітам на нашай гасціннай зямлі, каб абмеркаваць актуальныя пытанні супрацоўніцтва і ўзгадніць сумесныя планы на будучыню”, — адзначыў Лукашэнка.
На яго думку, з таго часу як “слаўны народ” ПАР 30 гадоў таму перамог “ганебную з’яву апартэіду, канчаткова дабіўся справядлівага стаўлення да грамадзян, права для ўсіх выбіраць лёс сваёй краіны”, гэта дзяржава “ўвасабляе ў сабе ідэалы суверэннай роўнасці, шматпалярнасці, устойлівага развіцця, рэгіянальнай інтэграцыі і аднолькавых магчымасцей для ўдзельнікаў міжнародных стасункаў”.
Лукашэнка накіраваў Рамафосе запрашэнне наведаць Беларусь яшчэ ў красавіку 2023 года. Напрыканцы снежня амбасадар у ПАР Ігар Белы абмеркаваў “будучыя кантакты на найвышэйшым і высокім узроўні” з дырэктарам упраўлення дыпламатычных імунітэтаў і прывілеяў Міністэрства міжнародных стасункаў і супрацоўніцтва (ММСіС) ПАР Лін дэ Ёнг.
У тым жа месяцы Мінск для ўдзелу ў палітычных кансультацыях наведаў намеснік кіраўніка ММСіС Элвін Ботэс.
9 красавіка 2024 года Белы ўручыў Рамафосе даверчыя граматы. Тады яны коратка абмеркавалі графік візітаў “на найвышэйшым і высокім узроўнях”, “рэалізацыю ў ПАР зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх краін на міжнародных пляцоўках, у прыватнасці ў БРІКС”, паведамляла беларускае знешнепалітычнае ведамства.
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка была адной з 17 краін, што ўстрымаліся падчас галасавання па рэзалюцыі “Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі” 4 красавіка 2024 года ў Жэневе на 55-й сесіі Савета ААН па правах чалавека.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАтрымальнікам заробку “ў канверце” пенсія будзе разлічвацца з адной базавай велічыні — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці фіксуецца 11 месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаВУП у першым паўгоддзі вырас на 2,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка