Дарадца прэзідэнта Літвы: Неабходна абмежаваць плыні грамадзян Беларусі і РФ
30 красавіка, Позірк. Дзейнасць, якую вядуць супраць Літвы беларускія спецслужбы, дазваляе Вільнюсу “аднолькава ацэньваць усіх грамадзян” Беларусі і Расіі, якія перасякаюць мяжу, такое меркаванне выказаў у эфіры радыёстанцыі Žinių radijas дарадца прэзідэнта Гітанаса Наўседы Кястуціс Будрыс.
Паводле яго слоў, перадае партал навін Delfi, неабходна знайсці рашэнні, што абмяжоўваюць паток грамадзян гэтых дзвюх краін, якія прыбываюць у Літву: “[Плыні неабходна] істотна абмежаваць і скараціць, таму што цяпер яны занадта вялікія. І тое, што кажа наша выведка і контрвыведка, трэба да гэтага паставіцца сур’ёзна”.
Разам з тым, падкрэсліў чыноўнік, у пытанні абмежавання плыняў неабходна вылучыць прадстаўнікоў дэмсіл. “Не чапаць пытанні, якія ніхто не ставіць пад сумнеў — беларускую апазіцыю, людзей, якія ўжо знаходзяцца тут, якія ўжо маюць часовы дазвол на жыхарства ў Літве, якія ствараюць сем’і. І перастаць запалохваць іх цяжкімі наступствамі ў мэтах палітычнага маніпулявання”, — лічыць Будрыс.
Сейм Літвы падоўжыў да 2 траўня 2025 года абмежавальныя меры за ваенную агрэсію супраць Украіны, якія тычацца грамадзян Беларусі і Расіі. Папраўкі ў адпаведны законапраект, якія прадугледжвалі пазбаўленне беларусаў ДНЖ за частыя паездкі на радзіму, не былі падтрыманыя падчас некалькіх слуханняў.
Згодна з абноўленым дакументам, працягнецца практыка выдачы віз беларусам на падставе хадайніцтва МЗС. Памежнае ведамства атрымлівае права самастойна вырашаць, ці трэба дадаткова правяраць грамадзян Беларусі, якія ўязджаюць у краіну (не тычыцца членаў сем’яў грамадзян Літвы і ЕС, маракоў, міжнародных грузаперавозчыкаў, інш.). Забараняецца імпарт беларускай і расійскай сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў (дакладны пералік вызначыць урад).
Закон аб абмежавальных мерах, звязаны з парадкам уезду і легалізацыі ў Літве, набыцця нерухомасці і іншымі пытаннямі, быў прыняты ў красавіку 2023 года. На этапе разгляду дакумент быў значна змякчаны ў дачыненні да беларусаў, большасць санкцый закранула расіян.
Наўседа наклаў на закон вета і прапанаваў парламенту ўраўнаваць санкцыі для беларусаў і расіян. Сейм адхіліў вета і зацвердзіў дакумент без прапаноў кіраўніка дзяржавы. Палітык сваю пазіцыю не змяніў, але на восеньскую сесію парламента пытанне пра ўніфікацыю абмежавальных мер не вынес.
Рашэнне Літвы не абмяжоўваць беларусаў у паездках "умацоўвае ўстойлівасць" эмігрантаў, лічыць Лябедзька
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка