Самалёты расійскай кампаніі Red Wings 1 чэрвеня пачнуць лятаць паміж Ульянаўскам і Мінскам

4 траўня, Позірк. Самалёты расійскай кампаніі Red Wings 1 чэрвеня пачнуць лятаць паміж Ульянаўскам (РФ) і Мінскам, вынікае з інфармацыі авіяперавозчыка.
Адлегласць паміж цэнтрам Ульянаўскай вобласці Расіі і беларускай сталіцай складае каля 1,4 тыс. км. Плануецца, што з Ульянаўска борт будзе вылятаць кожную суботу ў 19:50 па часе пункта адпраўлення (прыбыццё ў Мінск — 21:20 па часе пункта прызначэння); назад — па нядзелях у 14:15 (прыбыццё — 17:35). Час у дарозе — 2,5 гадзіны.
Ульянаўск стане пятым расійскім горадам, адкуль самалёты Red Wings будуць лятаць у Мінск. Раней былі арганізаваны рэйсы з Архангельска, Уфы, Чалябінска; 1 чэрвеня адновяцца палёты з Самары.
Пра магчымасць адкрыцця ў 2024 годзе рэйса Ульянаўск — Мінск 29 лютага паведаміў амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты. На той момант, паводле слоў дыпламата, ужо была падабраная авіякампанія і абмеркаваная схема фінансавання маршруту.
5 сакавіка губернатар Ульянаўскай вобласці Аляксей Рускіх заявіў, што адкрыццё адпаведнага рэйса падтрымлівае ўрад Беларусі і Аляксандр Лукашэнка. Тады ж ён сказаў, што вядуцца перамовы пра субсідаванне адкрыцця гэтага рэйса з бюджэту Саюзнай дзяржавы.
Створаная ў 1999 годзе авіякампанія Red Wings уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых расійскіх авіяперавозчыкаў. Яе спецыялізацыя — рэгулярныя і чартарныя рэйсы, пакрывае больш за 100 расійскіх і міжнародных маршрутаў.
Базавыя аэрапорты — Жукоўскі, Дамадзедава, Кальцова (Екацярынбург) і аэрапорт імя Ігара Курчатава ў Чалябінску.
3 красавіка самалёты “Белавія” пачалі лятаць паміж Брэстам і Масквой, 22 сакавіка — паміж Гомелем і Санкт-Пецярбургам, 25 красавіка — паміж Мінскам і Махачкалой, 28 траўня плануецца аднавіць прамыя рэйсы паміж беларускай сталіцай і Мурманскам (выконваліся ў траўні — кастрычніку 2023 года, перапыненыя на зімовы перыяд).
Федэральнае агенцтва паветранага транспарту (Расавіяцыя) вывучае цікавасць расійскіх авіякампаній па арганізацыі рэйсаў у Гродна.
Паводле інфармацыі Міністэрства эканамічнага развіцця РФ, больш за 30 расійскіх рэгіёнаў зацікаўлена ў авіязносінах з Беларуссю.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі з 22 краін крокі па вызваленні палітвязняў, паведаміла пра планы дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе малы і сярэдні бізнес амаль на чвэрць павялічыў выручку ад продажаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка