СМІ павінны мець цвёрдую патрыятычную пазіцыю — Лукашэнка

5 траўня, Позірк. Друкаванае слова з’яўляецца “аўтарытэтным дарадцам і суразмоўцам”, фарміруе “кругагляд і мысленне чалавека ў велізарным багацці інфармацыі”, гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі 5 траўня з нагоды Дня друку.
Тэкст віншавання апублікаваны на сайце Лукашэнкі.
Назваўшы працу журналістаў “люстэркам нашага жыцця”, ён адзначыў, што іх праца дазваляе”ў інфармацыйнай разнастайнасці разглядзець і зразумець сутнасць таго, што адбываецца”. “Гэта патрабуе ад прэсы якаснага аналізу падзей, аператыўнасці, дакладнасці ацэнак, а таксама цвёрдай патрыятычнай пазіцыі”, — заявіў віншавальнік.
На яго думку, у эпоху “высокіх тэхналогій і постпраўды” СМІ “адным сваім словам, пранікаючы ў розумы, сэрцы і душы мільёнаў людзей, здольныя парадаваць або засмуціць, усяліць надзею і ўпэўненасць, папярэдзіць аб небяспецы”.
Ён пажадаў, каб “кожны напісаны радок спрыяў развіццю беларускага грамадства” і дапамагаў “супрацьстаяць выклікам новага часу”.
8 красавіка пры прызначэнні Уладзіміра Пярцова намеснікам кіраўніка сваёй адміністрацыі Лукашэнка заявіў, што “ідэалагічная праца сёння выходзіць на першы план”. “Трэба падцягнуць, прывесці ў парадак усе СМІ”, — сказаў ён.
Паводле яго слоў, сёння “ў гэты складаны перыяд” актуальныя пытанні прапаганды і контрпрапаганды: “Усё сышлося цяпер на СМІ. Ідзе інфармацыйная вайна”.
Праца недзяржаўных грамадска-палітычных медыя ў Беларусі сёння фактычна забароненая. За кратамі знаходзіцца 35 незалежных журналістаў.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: У дэмакратыі ёсць інструменты, каб спыніць дыктатараў і войны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка



