Ціханоўская прадставіла тры магчымыя сцэнарыі перамен у Беларусі

6 траўня, Позірк. Тры магчымыя сцэнарыі перамен у Беларусі прадставіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 6 траўня ў Каўнасе, выступаючы з лекцыяй пра рэгіянальную стабільнасць і бяспеку ва Універсітэце Вітаўта Вялікага.
Палітык адразу абмовілася, што “сёння складана прадказаць, як будзе развівацца сітуацыя”.
Разам з тым, паводле першага сцэнарыю, які прадугледжвае перамогу Украіны ў развязанай супраць яе Расіяй вайне, “Беларусь атрымлівае яшчэ адзін гістарычны шанец”.
“Чым слабей [прэзідэнт РФ Уладзімір] Пуцін, тым слабей [Аляксандр] Лукашэнка, — канстатавала яна. — Без падтрымкі Расіі рэжым Лукашэнкі не зможа ўтрымаць уладу, што адкрывае для нас акно магчымасцяў. Таму дапамога Украіне для перамогі ў вайне — наш нацыянальны інтарэс”.
Другі сцэнарый прадугледжвае “кампраміс або здзелку з Пуціным, якая замарозіць канфлікт”, і такога развіцця падзей, паводле слоў Ціханоўскай “пажадана пазбегнуць”.
“У такой сітуацыі маецца рызыка, што ў Беларусі захаваецца статус-кво, і Беларусь застанецца пад кантролем Расіі, — папярэдзіла палітык. — У абодвух дыктатараў з’явіцца час, каб умацаваць сваю ўладу і падрыхтавацца да новага нападу. Такі сцэнарый небяспечны не толькі для беларускай незалежнасці, але і для міру ў рэгіёне”.
Трэці сцэнарый прадугледжвае наступленне перамен у Беларусі да перамогі Украіны. Яна падкрэсліла, што “рэжым Лукашэнкі значна менш стабільны, чым здаецца”.
“Мы не ведаем, што можа паслужыць штуршком: эканамічны крызіс, незадаволенасць насельніцтва ці раскол эліт, — заявіла яна. — Нават адсутнасць дыктатара на працягу некаторага часу стварае вакуум улады і паралізуе сістэму. Такія змены могуць стаць пераломным момантам”.
“Ва ўсіх трох сцэнарыях існуе мноства пераменных. Мы не ведаем, як і калі адбудуцца змены. Але мы павінны быць гатовыя скарыстаць магчымасць, калі яна з’явіцца”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



