Адстаўныя спецназаўцы затрымалі групу мігрантаў на шляху да польскай мяжы — праваабаронцы

7 траўня, Позірк. “Паўтара дзясятка выхадцаў з Афрыкі”, якія накіроўваліся ў бок польскай мяжы, былі затрыманыя на пачатку траўня каля вёскі Хваянаўка (Камянецкі раён Брэсцкай вобласці) сіламі членаў асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецназа войскаў МУС “Гонар”, паведамляе праваабарончы праект MAYDAY.TEAM.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, былыя спецназаўцы ўдзельнічалі ў зборах па барацьбе з “незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі”.
“Ветэраны Ігар Каліноўскі, Дзмітрый Шазалевіч і Аляксандр Тукала перадалі затрыманых нелегалаў супрацоўнікам Дзяржпагранкамітэта”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым адзначаецца, што гэта не першы такі выпадак — у сакавіку сіламі ветэранаў спецназа былі затрыманыя трое грамадзян Кубы.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза працягваецца з вясны 2021 года. Улады Польшчы і краін Балтыі абвінавачваюць у яго арганізацыі рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Мінск у сваю чаргу ўскладае адказнасць на заходнія дзяржавы і іх дзеянні ў родных краінах мігрантаў.
З пачатку гэтага года краіны ЕС спынілі каля 12,3 тыс. спробаў нелегальнага пранікнення з тэрыторыі Беларусі, у тым ліку Польшча — 10,4 тыс.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


