Мінск 07:33

Долар падаражэў на таргах БВФБ 8 траўня

Фота: pixabay.com

8 траўня, Позірк. Амерыканская валюта падаражэла на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 8 траўня.

Курс долара вырас да 3,2313 рубля (+0,009, +0,28%).

Каціроўка расійскага рубля знізілася да 3,5132 рубля за 100 (-0,002, -0,06%), юаня — да 4,4482 за 10 (-0,0028, -0,06%), еўра — да 3,4693 ( -0,0107, -0,31%).

На мінулым працоўным тыдні (29 красавіка — 3 траўня) патаннелі ўсе асноўныя замежныя валюты: курс долара знізіўся на 0,22% (з 3,2339 да 3,2267), юаня — на 0,007% (з 4,4429 да 4,4426) за 10), еўра — на 0,29% (з 3,4628 да 3,4529), расійскага рубля — на 0,31% (з 3,5067 да 3,4958 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%.

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Згодна з базавым прагнозам даследчага цэнтра BEROC, паводле вынікаў 2024 года курс долара складзе 3,29 рубля, а расійскага рубля — 3,57 рубля за 100.

Падзяліцца: