Рэжым Лукашэнкі рыхтуе масавы прарыў мігрантаў праз мяжу з Польшчай, сцвярджае ByPol

9 траўня, Позірк. Спецслужбы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў “найбліжэйшы час” маюць намер арганізаваць “масавы прарыў мігрантаў (да 800 чалавек) на беларуска-польскім участку мяжы”, паведамляе арганізацыя былых сілавікоў ByPol са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Сцвярджаецца, што цяпер замежнікаў “таемна акумулююць” на беларускіх заставах на мяжы з Польшчай.
“Дастаўка мігрантаў ажыццяўляецца з Мінска супрацоўнікамі АМАП на грамадзянскіх аўтамабілях у начны час сутак, — заяўляе ByPol. — Мігрантаў сартуюць на групы па 25–30 чалавек. Сярод іх ёсць жанчыны, большасць з іх мусульмане, якія маюць сваякоў у Варшаве, Берліне, Бруселі”.
“Супрацоўнікам АМАП найстражэйшым чынам забаронена іх “патрашыць”, бо частку грошай за праход Мінск ужо атрымаў. Пры сабе некаторыя маюць да 20 тыс. еўра, добра экіпіраваныя, маюць GPS-навігатары і дарагую экіпіроўку, набытую ў Мінску. У кожнай групы нелегалаў маецца старшы, ён і кантактуе са старшым змены Дзяржпагранкамітэта і АМАП”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле сцвярджэння арганізацыі, былі выпадкі, калі “супрацоўнікі АМАП, пераапранутыя ў грамадзянскае, разам з уцекачамі бралі ўдзел у сутыкненнях” з памежнікамі суседняй краіны.
Былыя сілавікі таксама заяўляюць, што амапаўцы “праходзяць 2–3 тыднёвыя зборы” на палігоне 5-й брыгады спецназа (Мар’іна Горка, Мінская вобласць) пад кіраўніцтвам вагнераўцаў. Пасля гэтага іх накіроўваюць у Смаргонскі раён (Гродзенская вобласць), дзе яны патрулююць мяжу з Літвой.
“Не выключана, што пасля апублічвання гэтай інфармацыі кірунак прарыву можа быць зменены”, — адзначае ByPol.
Ад пачатку міграцыйнага крызісу ўвесну 2021 года сутачны рэкорд колькасці спробаў мігрантаў нелегальна трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі быў зафіксаваны 10 красавіка 2024-га — 457.
За першы тыдзень траўня краіны ЕС прадухілілі 1.577 спробаў незаконнага пранікнення з беларускай тэрыторыі. На долю Польшчы прыпала 94,8% выпадкаў (1.495), Латвіі — 5,1% (80), Літвы — 0,1% (2).
У параўнанні з першым тыднем траўня 2023-га колькасць зафіксаваных спробаў вырасла на 30,8% (было 1.206). На польскім кірунку гэты паказчык павялічыўся ў 2,3 раза (з 662), на латвійскім — знізіўся ў 6,4 раза (з 509), на літоўскім — у 17,5 раза (з 35).
З пачатку года краіны ЕС прадухілілі 12,7 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, у тым ліку Польшча — 10,8 тыс.
- ЭканомікаРознічны тавараабарот у першым квартале павялічыўся на 6%, годам раней рост складаў 10,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПрамвытворчасць за тры месяцы скарацілася на 3,4%, год таму быў рост на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМаладыя спецыялісты ў чарнобыльскіх раёнах знаходзяцца ў больш выйгрышным становішчы, чым у буйных гарадах і сталіцы, лічаць ідэолагі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову красавіка краіны ЕС спынілі звыш 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі — больш, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

