З пачатку года цэны выраслі на 2,7% — Белстат

10 траўня, Позірк. Спажывецкія цэны ў красавіку 2024 года выраслі на 0,4%: харчовыя тавары — на 0,6%, нехарчовыя — на 0,4%, паслугі — на 0,2%, сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
З пачатку года рост цэн склаў 2,7%.
У гадавым вымярэнні (да красавіка 2023-га) спажывецкія цэны выраслі на 5,6%: харчовыя тавары падаражэлі на 6,2%, нехарчовыя — на 3,9%, паслугі — на 6,9%.
Урад “зрабіў пэўныя захады, каб узяць пад кантроль сістэму цэнаўтварэння”, і сёння “ў нейкай ступені” стрымліваць рост цэн удаецца, заявіў Аляксандр Лукашэнка 28 сакавіка на нарадзе пра работу банкаўскай сістэмы. Паводле яго слоў, ад практыкі дзяржрэгулявання цэн у Беларусі “не адступяць”.
“Сістэма кантролю за цэнаўтварэннем, за гэтым усім комплексам будзе толькі ўзмацняцца. Такая задача пастаўлена перад урадам. Я прашу мець гэта на ўвазе і Нацыянальнаму банку, і рабіць усё неабходнае, каб людзі менш на нас крыўдзіліся ў сувязі з ростам цэн, інфляцыяй у краіне”, — сказаў Лукашэнка.
Даследчы цэнтр BEROC раней заяўляў, што “верагоднасць змены падыходу ўрада да цэнавага рэгулявання як мінімум у першым паўгоддзі ацэньваецца нізкай”. “Яно працягне прымяняцца ў жорсткай форме, што будзе стрымліваць перанос выдаткаў у цэны і весці да назапашвання інфляцыйнага навеса”, — прагназавала арганізацыя.
Эксперты не выключылі, што сістэма цэнавага кантролю могуць быць скарэктаваныя ў сярэдзіне года.
На думку праекта “Кошт урада”, даныя ўладаў па выніках праведзенага 20 красавіка рэспубліканскага суботніка сведчаць аб тым, што да “інфляцыі ў Беларусі схільная нават бясплатная праца”. “Гэта той выпадак, які ўскосна выдае, што рост коштаў у краіне істотна вышэйшы за тыя лічбы, якія публікуе Белстат”, — лічаць экспэрты.
Згодна з важнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, інфляцыя не павінна перавысіць 6%.
BEROC чакае, што рост цэн па выніках года складзе 6,1%, Міжнародны валютны фонд прагназуе 6,3%, Еўразійскі банк развіцця прадбачыць 8%.
У 2023 годзе цэны выраслі на 5,8%.
Гл. таксама:
У ЕС інфляцыя істотна ніжэйшая, чым у Беларусі, дзе цэны кантралюе дзяржава

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПрацяглыя замаразкі нанеслі шкоду сельскай гаспадарцы — прадстаўнік Белгідрамета (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 7 ліпеня — 24 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–6 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка