У Беларусі будуць “больш актыўна ствараць” кантрактную армію, заяўляе Лукашэнка
1 жніўня, Позірк. Улады Беларусі будуць “больш актыўна ствараць кантрактную армію”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 жніўня падчас наведвання Камянецкага раёна (Брэсцкая вобласць).
“Мы прыглядаемся да гэтага досведу, каб у будучыні сябе абараніць. Толькі ў гэтым нашая мэта”, — цытуе яго прэс-служба Міністэрства абароны.
Паводле яго слоў, беларусы “людзі мірныя” і “наваяваліся за сваю гісторыю”. “Я не хачу, каб мой народ, асабліва пры мне, ваяваў. Мы зброяй не бразгаем, але рыхтуемся ў любы момант абараніць сваю краіну”, — сказаў Лукашэнка.
Ён назваў ядзерную зброю “бяспекай” і выказаў надзею на тое, што не давядзецца яе выкарыстоўваць.
Колькасць Узброеных сіл Беларусі складае каля 65 тыс. чалавек. Актуальных даных пра тое, колькі з іх служыць на падставе кантракту, няма. Некалькі гадоў таму дзяржаўныя СМІ паведамлялі, што на кантрактнай аснове служыць 5–7 тыс. салдат і сяржантаў.
13 чэрвеня 2023 года падчас паездкі ў Мінскую вобласць Лукашэнка даў інтэрв’ю расійскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай, з якога вынікала, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўленая з РФ у Беларусь. Да інтэрв’ю ён сказаў прадстаўнікам дзяржаўных медыя, што гатовы “неадкладна і без ваганняў” выкарыстаць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі.
16 чэрвеня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесцяць “да канца лета або да канца года”.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


