Польскі экс-суддзя Шмыт, які ўцёк у Беларусь, завочна арыштаваны на тры месяцы

15 траўня, Позірк. Варшаўскі акруговы суд 15 траўня задаволіў хадайніцтва пракуратуры і завочна арыштаваў на тры месяцы польскага экс-суддзю Томаша Шмыта, які ўцёк у Беларусь, паведамляе TVN24.
Адзначаецца, што “выдача пастановы аб часовым арышце з’яўляецца ўмовай пачатку вобшуку з наступным ордарам на арышт”.
Раней дысцыплінарны суд пры Вышэйшым адміністрацыйным судзе дазволіў затрымаць Шмыта, заключыць яго пад варту і пасля прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.
Пракуратура лічыць даказаным удзел экс-суддзі ў “дзейнасці замежнай выведкі супраць Рэспублікі Польшча шляхам надання гэтай выведцы інфармацыі, перадача якой магла нанесці шкоду” краіне.
На думку ведамства, дзеянні Шмыта “павінны былі служыць падрыву міжнароднага статусу Польшчы і міжнароднай палітыкі, якую яна праводзіць, а таксама выклікаць унутраную напружанасць”. Выказванні экс-суддзі беларускія і расійскія ўлады “выкарысталі ў сваіх прапагандысцкіх мэтах, якія заключаюцца ў распаўсюдзе наратываў, што абвінавачваюць Польшчу ў несамастойнай палітыцы, скіраванай на дэстабілізацыю Беларусі і Украіны”.
9 траўня Шмыт быў звольнены Вышэйшым адміністрацыйным судом на падставе яго заявы.
Інфармацыя пра тое, што суддзя 2-га аддзялення Ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы Томаш Шмыт “пакуль неафіцыйна” папрасіў “статус палітычнага ўцекача” ў Беларусі, з’явілася 6 траўня ў тэлеграм-канале, створаным трыма днямі раней ад яго імя на польскай і рускай мовах.
Паводле публікацыі, Шмыт вымушана пакінуў Польшчу “з прычыны нязгоды з палітыкай і дзеяннямі ўладаў”. Ён нібыта “падвяргаўся пераследам і пагрозам за самастойную палітычную пазіцыю”.
Польская пракуратура лічыць Шмыта ўдзельнікам гібрыднай інфармацыйнай вайны Беларусі і Расіі

- ГрамадстваУ першую лютаўскую ноч зафіксаваны тэмпературны антырэкорд, агулам маразы былі значна слабейшымі за прагнозМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


