Выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў адкрылася ў Варшаве
15 траўня, Позірк. Выстава (“Алея свабоды / Беларускі мартыролаг”) адкрылася 15 траўня ў польскай сталіцы.
Экспазіцыя ў двары ўпраўлення Мазавецкага ваяводства (цэнтр у Варшаве) прадстаўляе рэпрадукцыі партрэтаў беларускіх палітычных зняволеных аўтарства Ксішы (Ксеніі) Ангелавай. Раней яна прэзентавалася ў іншых еўрапейскіх краінах.
У Варшаве выстава дапоўненая скульптурнай кампазіцыяй Паўла Альтхамера і Гжэгажа Яжыны (Польшча), якая сімвалізуе перамогу дэмакратыі ў Беларусі.
На сёння “няма нічога важнейшага за свабоду, правы і годнасць чалавека”, заявіў на адкрыцці кіраўнік Мазавецкага ваяводста Марыюш Франкоўскі.
“Гэтыя пытанні яшчэ больш значаць у неспакойныя часы”, — дадаў кіраўнік сталічнага рэгіёну.
“За нашай усходняй мяжой ідзе вайна ва Украіне, ідзе барацьба за свабоду, беларускі рэжым трымае палітычных зняволеных без магчымасці эфектыўнага захавання іх правоў. Іх блізкія не ведаюць, у якім яны стане, а часам нават ці жывыя яны”, — адзначыў ваявода.
Дэмакратыя і абарона правоў чалавека “не ўсюды з’яўляюцца стандартам”, звярнуў увагу ён: “І, быць можа, мы занадта часта пра гэта забываем”.
На думку дырэктара Цэнтра культуры Варшаўскага раёна Воля, які выступіў суарганізатарам выставы, Кшыштафа Мікалаеўскага, экспазіцыя “паказвае фактычнае становішча” і дапаможа “не забываць пра сітуацыю ў Беларусі”.
Тэма палітычных рэпрэсій “надзвычай блізкая” палякам, лічыць член рады Варшавы Агнешка Вырвал.
Яна згадала сярод сучасных беларускіх палітвязняў актывіста Саюза палякаў, журналіста Анджэя Пачобута і кіраўніка перадвыбарчага штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву, назваўшы іх узорамі “нязломнасці чалавечага духу”.
“Бітва за дэмакратыю ніколі не скончыцца”, — заявіла яна.
Мастачка Ксіша Ангелава падзякавала Польшчы за ўвагу да беларускай сітуацыі і салідарнасць, якую бачыць “на кожным кроку”.
“Там, з таго боку мяжы, нельга нічога сказаць. Таму што праз некалькі хвілін трапім за краты”, — сказала яна, назваўшы Беларусь акупаванай краінай.
Паводле слоў аўтара работ, партрэты палітвязняў яна піша больш за чатыры гады, іх ужо больш за 700. На выставе, якая будзе працаваць на працягу месяца, прадстаўлена больш за сотню з іх.
Працы закліканыя паказаць “кантраст шэрай турме”, сказала яна.
З відэапрывітаннем да ўдзельнікаў і гасцей вернісажу звярнулася дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, на 15 траўня ў Беларусі 1.370 палітвязняў.
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка