Мінск 20:37

Беларусы сталі атрымліваць менш грошай з-за мяжы — Нацбанк

Крыніца: pixabay.com

16 траўня, Позірк. У першым квартале 2024 года беларусы атрымалі з-за мяжы грашовых пераводаў на 35.286 тыс. долараў у эквіваленце — на 16% менш, чым годам раней (42.009 тыс.), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага банка.

Пры гэтым сярэдняя сума атрыманага пераводу вырасла да 469,47 долара (271,48; +72,9%).

За названы перыяд беларусамі за мяжу было адпраўлена 11.996 тыс. долараў (32.992 тыс.; у 2,75 разы менш). Сярэдняя сума таксама вырасла — да 510,72 долара (211,05; у 2,4 раза).

У 2023 годзе ўсяго было атрымана 148.412 тыс. долараў (сярэдні памер — 331,22), адпраўлена — 98.586 тыс. (256,55).

Падзяліцца: