Апытанне SW Research: Амаль дзве траціны палякаў падтрымлівае ўмацаванне мяжы з Беларуссю і РФ

20 траўня, Позірк. Узвядзенне ўмацаванняў — калючага дроту, бункераў, траншэй — на мяжы з Беларуссю і Расіяй падтрымлівае 64,3% жыхароў Польшчы, сведчыць праведзенае 14–15 траўня даследаванне кампаніі SW Research, вынікі якога 20 траўня апублікавала Polskie Radio.
У анлайн-апытанні ўдзельнічала 800 чалавек ад 18 гадоў.
Супраць узвядзення ўмацаванняў на мяжы выказалася 16,5% рэспандэнтаў, не вызначылася з адказам — 19,2%.
Сярод рэспандэнтаў ад 50 гадоў ініцыятыву падтрымала 67,2%, менш за 24 гады — 53,3%. Умацаванне мяжы падтрымала 66,3% апытаных мужчын і 62,6% жанчын.
18 траўня ў Кракаве прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што ўрад выдзяляе 10 млрд злотых (2,54 млрд долараў) у рамках новай праграмы “Шчыт Усход” на ўмацаванне мяжы з Беларуссю і Расіяй.
Паводле яго слоў, “Шчыт Усход” — сістэма ўмацаванняў і фартыфікацыйных збудаванняў, мадэрнізацыя 400 кіламетраў мяжы з Расіяй і Беларуссю.
“Мы робім гэта для таго, каб усе тыя, хто зычыць зла Польшчы, хто плануе напад ці агрэсію на нашых саюзнікаў ці на нашу краіну, пачулі тут, з рынкавага пляца Кракава: “Прэч ад Польшчы!” Польшча моцная, Польшча будзе ў бяспецы дзякуючы сваім уласным дзеянням і сваім саюзам”, — дадаў ён.
У сацыяльных сетках Туск адзначыў, што бяспеку дзяржавы забяспечаць “садружнасць Захаду, еўрапейскі купал, які абараняе неба, “Шчыт Усходу” — умацаванне межаў, польская спадарожнікавая праграма на грошы ЕС, добра аснашчаны і навучаны польскі салдат і дзяржава, бязлітасная ў дачыненні да агентаў і дыверсій”.
Міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш, каментуючы праграму “Шчыт Усход”, заявіў, што на ўсёй працягласці мяжы Польшчы з Беларуссю і РФ будуць “пасаджаныя лясы, збудаваныя перашкоды і ўмацаванні”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за год падаражэлі на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+