Чарговага ўладальніка беспілотніка затрымалі на мяжы з Літвой
21 траўня, Позірк. Аўтамабіль з беларускім грамадзянінам за стырном затрымалі пагранічнікі 19 траўня ў Воранаўскім раёне (Гродзенская вобласць), за 10 км ад мяжы з Літвой, вынікае з паведамлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, у машыне быў знойдзены беспілотны лятучы апарат самалётнага тыпу з двума прыстасаваннямі для яго запуску, тры акумулятарныя батарэі да яго, антэна, ноўтбук, а таксама “таварна-матэрыяльныя каштоўнасці”.
“У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне памежнага рэжыму. Беспілотнік і іншыя выяўленыя пры зламысніку прадметы перададзеныя ў мытныя органы для разгляду пытання аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці”, — паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Гаворка пра арт. 15.1 КаАП (перамяшчэнне тавараў праз мытную мяжу ЕАЭС па-за вызначанымі заканадаўствам месцамі або ў нявызначаны час). “Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае канфіскацыю транспартнага сродку, на якім перамяшчаліся тавары, незалежна ад таго, у чыёй уласнасці ён знаходзіцца”, — адзначае ведамства.
Пагранічная служба нагадала, што за “незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне беспілотнікаў у пагранічнай зоне або пагранічнай паласе” прадугледжана адказнасць паводле арт. 24.19 КаАП, санкцыя — штраф да 50 базавых велічыняў (2.000 рублёў).
У красавіку Дзяржпагранкамітэт паведаміў пра тры выпадкі незаконнага выкарыстання дронаў у прыграніччы, у агульнай складанасці затрымалі шэсць чалавек.
1 красавіка набыў моц указ № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў”.
Дакумент забараніў увоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне імі паветранай прасторы Беларусі без належнага дазволу. На працягу паўгода з моманту апублікавання ўказа фізічныя асобы маглі прадаць свае беспілотнікі арганізацыям, індывідуальным прадпрымальнікам або перадаць іх на захоўванне “ва ўпаўнаважаную арганізацыю, вызначаную ўрадам”.
У выніку атакі БПЛА 26 лютага 2023 года ў Мачулішчах (Мінскі раён) атрымаў пашкоджанні і быў транспартаваны на рамонт у РФ дарагі расійскі ваенны самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50.
7 сакавіка таго ж года, тлумачачы прычыны дыверсіі на ваенным аэрадроме ў Мачулішчах, Лукашэнка заявіў, што сістэмы СПА не змаглі выявіць дрон з выбухоўкай, бо ён быў “маленькі”.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС ніжэйшая, чым на пачатку кастрычніка, але вышэйшая, чым у папярэднія дніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка