Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 19 чалавек, у тым ліку непаўнагадовую грамадзянку Украіны

21 траўня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ 19 чалавек, іх агульная колькасць узрасла да 1.393, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Статус палітвязняў атрымалі: Арцём Макавей, Аляксей Герман, Глеб Сахар, Кацярына Шаблінская-Іванова, Васіль Прохараў, Ларыса Прохарава, Павел Прохараў, Вікторыя Дамастрой, Уладзімір Балабановіч, Наталля Крук, Дзмітрый Цікуноў, Антон Казельскі, Людміла Ліхачэўская, Марыя Місюк, Цімафей Барысаў, Дзмітрый Захарошка, Анастасія Кліменка, Аляксандр Пуліновіч, Данііл Герасім.
Праваабаронцы паведамляюць пра прыгаворы Макавея, грамадзяніна Украіны, паводле арт. 3581 КК (агентурная дзейнасць) да 6 гадоў пазбаўлення волі; Германа — да 5 гадоў паводле арт. 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусі), ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел ў ім), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы); Сахара — да 5 гадоў паводле ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару), арт. 3611, арт. 368, арт. 369, арт. 130 КК.
Шаблінская-Іванова абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) КК.
Пад варту змешчаныя абвінавачаныя ў “здрадзе дзяржаве” (арт. 356 КК) бацька, маці і сын Прохаравы.
Паводле абвінавачвання ў “здрадзе дзяржаве” і “падрыхтоўцы да тэрарыстычнага акту” (арт. 289 КК) знаходзяцца пад вартай непаўналетняя грамадзянка Украіны Місюк, а таксама Барысаў, Захарошка, Кліменка, Пуліновіч, Герасім.
Дамастрой знаходзіцца пад вартай паводле арт. 130, 342, 3614 (садзейнічанне экстрэемістскай дзейнасці), 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта), 368 КК; Балабановіч — арт. 130, ч. 3 арт. 361; Крук — арт. 361, 342; Цікуноў — арт. 130, ч. 3 арт. 361; Казельскі — арт. 130, ч. 3 арт. 361; Ліхачэўская — арт. 130 і арт. 342.
Праваабаронцы адзначаюць, што “дыспазіцыя артыкула 356 КК сфармуляваная няпэўна, дапускае пашыральнае тлумачэнне, што з 2020 года на практыцы цягне адвольнае асуджэнне грамадзян, якія не замахваліся на нацыянальную бяспеку” ў тым сэнсе, які ўкладваецца ў гэтае паняцце ў дэмакратычных дзяржавах.
“Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі, мы бачым палітычны матыў пераследу абвінавачаных. Мы лічым, што працэсуальныя меры і судовыя рашэнні прынятыя па палітычных матывах у парушэнне асноватворных прынцыпаў справядлівага правасуддзя”, — падкрэсліваецца ў заяве.
Яе падпісалі “Вясна”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Human Constanta, Беларускі ПЭН, Lawtrend і “Прававая ініцыятыва”.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+