Выдаткі сыходзячага складу КР за 17 месяцаў перавысілі 65 тыс. еўра — справаздача

22 траўня, Позірк. За перыяд з лютага 2023-га па чэрвень 2024 года агульныя выдаткі на аперацыйную дзейнасць Каардынацыйнай рады (КР) склалі 65.612 еўра, гаворыцца ў справаздачы палітычнай структуры.
Адзначаецца, што КР не зарэгістраваная ў якасці асобнай юрыдычнай асобы, таму фінансаванне ажыццяўлялася за кошт міжнародных арганізацый па падтрымцы грамадзянская супольнасці.
Сярэдняя колькасць ставак на паўнавартасную занятасць у 2023 годзе склала 2,7, у 2024-м — 3,5. Сярэдняя кампенсацыя (аплата працы) за паўнавартасную занятасць у 2023-м склала 1.150 еўра ў месяц (да выплаты падаткаў), у 2024-м — 1.295 еўра.
“Кіраўніцтва сакратарыята працавала на валанцёрскіх умовах і не атрымлівала кампенсацыі за сваю дзейнасць у КР”, — адзначаецца ў справаздачы.
КР правяла слуханні з прадстаўнікамі Аб’яднанага пераходнага кабінета ў жніўні 2023 года, па пытаннях вызвалення палітвязняў — у снежні 2023-га, таксама ўдзельнічала ў стратэгічным дыялогу з ЗША ў снежні 2023 года.
Акрамя гэтага, вынікае з дакументу, працягвалася праца кантактнай групы Беларусь — ЕС, накіраваная на “вырашэнне задач па ўсіх спектрах еўрапейска-беларускіх адносін”.
У лістападзе 2023 года адбыўся беларуска-ўкраінскі форум імя Астрожскіх і канферэнцыя палка імя Кастуся Каліноўскага “Шлях да волі” ў Кіеве, у гэтых мерапрыемствах таксама бралі ўдзел прадстаўнікі КР.
Рада ўдзельнічала ў зборы на FPV-дроны для палкавога БПЛА-падраздзялення імя Мікіты Крыўцова, гаворыцца ў справаздачы. У студзені гэтага года праводзіліся кансультацыі па выяўленні патрэб Беларусі ў знешняй дапамозе.
Падкрэсліваецца, што цяпер сыходзячы склад КР рыхтуецца да выбараў у раду трэцяга склікання. Выбары пройдуць 25–27 траўня 2024 года.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2025 года найбольш падаражэлі какава-парашок, кава і курсы аўтакіравання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
