Колькасць палітвязняў у Беларусі зноў перавысіла 1.400

23 траўня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ 11 чалавек, усяго іх цяпер 1.402, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Палітвязнямі прызнаныя Юрый Валчкевіч, Дзяніс Мікіта, Сяргей Мельнікаў, Павел Макаранка і Сяргей Кунашэнка, асуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўлення і абмежавання волі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта).
Статус прысвоены прыгавораным паводле арт. 368 і 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) КК Сяргею Шэху і Дзмітрыю Першыну (накіраваны на прымусовае лячэнне).
Таксама палітвязнямі прызнаныя Юрый Томашаў, асуджаны паводле арт. 370 КК (здзек на дзяржаўнымі сімваламі), Канстанцін Біч — арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), і ўзятыя пад варту паводле арт. 369 КК Лілія Касценіч і Сяргей Камлёнак.
Праваабаронцы заклікаюць неадкладна вызваліць згаданых і ўсіх палітычных зняволеных, спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі, а таксама прыняць меры, накіраваныя на “дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў” і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за “абразу дзяржавы і службовых асоб, здзек з дзяржаўных сімвалаў”.
Заяву падпісалі “Вясна”, Lawtrend, Human Constanta, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі ПЭН і офіс па правах людзей з інваліднасцю.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка