Ціханоўская: У Беларусі не засталося сям’і, якую тым ці іншым чынам не закранулі б рэпрэсіі
23 траўня, Позірк. У Беларусі не засталося ніводнай сям’і, якую тым ці іншым чынам не закранулі б рэпрэсіі, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў відэазвароце да ўдзельнікаў кангрэса па беларускім палітзняволеным, які праходзіць у Празе.
Паводле слоў палітыка, “тысячы беларускіх дзяцей растуць у няпоўных сем’ях толькі таму, што так захацеў дыктатар”.
Са спасылкай на інфармацыю, атрыманую ад палітзняволеных, якія выйшлі на волю, а таксама ад іх сваякоў, Ціханоўская паведаміла пра “асноўныя выклікі, з якімі яны сутыкаюцца штодня”: легалізацыя; уладкаванне дзяцей у сады, школы, гурткі; клопат пра сябе і іншых; “бясконцыя зборы на перадачы і пасылкі ў турму, што для многіх з’яўляецца проста непад’ёмным”.
Дэмлідар заклікала дапамагаць сем’ям палітвязняў не толькі грашыма, але і, напрыклад, прапановамі пабыць з дзецьмі.
Ціханоўская адзначыла, што вызваленне беларусаў, узятых у закладнікі рэжымам, з’яўляецца супольнай адказнасцю не толькі суайчыннікаў, але і ўсяго свету.
“Кожны наш дзень — гэта проста дзень, са сваімі складанасцямі і радасцямі, напрыканцы якога мы абдымаем нашых дзяцей. Кожны дзень нашых палітвязняў — гэта бясконцае выпрабаванне. А напрыканцы дня ў турмах, калоніях і СІЗА яны “абдымаюць” толькі надзею на нас. Мы не можам іх падвесці. Мы павінны казаць пра іх на ўвесь свет. Цяпер мы — голас палітзняволеных”, — сказала Ціханоўская.
Яна назвала палітвязняў “сапраўднымі героямі Беларусі”.
Арганізаваны офісам беларускіх дэмакратычных сіл у Чэхіі кангрэс па беларускіх палітвязнях праходзіць у Празе 23–25 траўня.
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа рынак працы могуць вярнуцца 10 тыс. пенсіянераў — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка