III Канферэнцыя “Новая Беларусь” пройдзе 3–4 жніўня

24 траўня, Позірк. III Канферэнцыя “Новая Беларусь” пройдзе 3–4 жніўня ў Вільнюсе.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, анансуючы гэты форум 24 траўня, паведаміла, што яго мэта сабраць “беларускія дэмакратычныя сілы, актывістаў і актывістак, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы і дыяспару на адной пляцоўцы”.
Чакаецца, што ўдзельнікі канферэнцыі абмяркуюць “стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год”, актуалізуюць “выклікі супольнасці”, паспрабуюць “знайсці шляхі іх вырашэння”.
Падчас сустрэчы, паводле слоў Ціханоўскай, можна будзе “разам, шчыра і адкрыта ацаніць усе выклікі”, з якімі сутыкаюцца суайчыннікі, “прааналізаваць памылкі”, “абмеркаваць, што хвалюе беларусаў і беларусак, якія кожны дзень праходзяць праз шматлікія выпрабаванні”.
“Нам трэба пачуць адно аднаго, нават калі здаецца, што цяжка прыйсці да агульнага разумення. Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам дамагчыся поспеху”, — падкрэсліла палітык.
Бліжэйшым часам плануецца сфармаваць працоўную групу, якая падрыхтуе змест, павестку і прапрацуе дэталі мерапрыемства.
На первай канферэнцыі “Новая Беларусь” 8–9 жніўня 2022 года Ціханоўская абвясціла пра стварэнне Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), які яна цяпер узначальвае, і прызначыла яго першых прадстаўнікоў.
На другім форуме 6 жніўня ў Варшаве палітык зрабіла пэўныя кадравыя змены ў АПК, прадэкларавала імкненне дэмсіл дамагчыся ўступлення Беларусі ў Еўрасаюз.
Абодва разы канферэнцыя перарывалася праз інфармацыю пра пагрозы.


- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 32 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа 25 дзён кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 900 спробаў незаконнай міграцыі з беларускайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–26 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаФрыдман: Новыя ўлады Сербіі ў дачыненні да Беларусі найхутчэй будуць прытрымлівацца курсу ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
