Галоўчанка пахваліў стасункі ў СНД на фоне “разбурэння аднапалярнага свету”
24 траўня, Позірк. Краіны Садружнасці незалежных Дзяржаў “не могуць не адчуваць наступствы нарастання глабальных крызісных з’яў і фармавання новага светапарадку”, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 24 траўня на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Ашхабадзе (Туркменістан).
Відэафрагмент яго выступу апублікавала прэс-служба беларускага ўрада.
На думку чыноўніка, Садружнасць становіцца сведкам “таго, як разбураецца аднапалярны свет, узнікаюць новыя цэнтры сілы, якія выступаюць за фармаванне шматпалярнага светаўладкавання без перавагі і дамінавання так званых настаўнікаў”. Гэты працэс, сцвярджае Галоўчанка “ўжо незваротны”.
У гэтых умовах, лічыць ён, “расце запатрабаванасць” саюзаў дзяржаў з “агульным культурным і гістарычным падмуркам, агульнымі інтарэсамі, якія тычацца развіцця свайго рэгіёну”.
Акрамя таго, “узрос запыт” на “стабільныя, прагназуемыя і раўнапраўныя міждзяржаўныя стасункі”. СНД, на думку кіраўніка беларускага ўрада, “адказвае ўсім гэтым крытэрыям”, аб’яднанне “прайшло праверку часам”.
Фармат Садружнасці, лічыць Галоўчанка, дае магчымасць не толькі “захоўваць агульнасць падыходаў да вырашэння эканамічных задач”, але і “процідзейнічаць сусветным глабальным выклікам”.
“Насуперак розным фактарам, ціску, постпандэмійным падзеям, песімістычным прагнозам з боку нашых нядобразычліўцаў атрымалася захаваць адзінства на прасторы Садружнасці і забяспечыць паступальнае развіццё па ўсіх ключавых сацыяльна-эканамічных паказчыках”, — заявіў прэм’ер, адзначыўшы рост эканомік краін СНД.
Доля разлікаў у нацыянальных валютах краін СНД унутры аб’яднання перавышае 85%, паведаміў ён.
У першым квартале 2024 года ў гандлі таварамі Беларусі з краінамі СНД было зафіксавана станоўчае сальда, з астатнімі — адмоўнае, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
З краінамі СНД Беларусь нагандлявала на 12 млрд 761,7 млн долараў: экспарт — 6 млрд 585 млн (6 млрд 640 млн; -0,8%), імпарт — 6 млрд 176,7 млн (5 млрд 649,9 млн; + 9,3%), станоўчае сальда — 408,3 млн (у першым квартале 2023-га — 990,1 млн). За сакавік станоўчае сальда вырасла ў 1,5 раза (за студзень — люты склала 265,3 млн).
“Аднапалярным светам” афіцыйны Мінск называе лідарства ЗША.
29 студзеня на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “наступленне шматпалярнага свету і нежаданне цяперашняга манапаліста здаваць пазіцыі прыводзіць да канфліктаў у розных пунктах на карце свету”. “І хусіты, і Блізкі Усход, і Паўднёва-Кітайскае мора, праблемы з Тайванем — гэта ўсё ад таго, што ідзе шматпалярны свет. Як казаў міністр замежных спраў Расіі, гэтага не хочацца манапалісту. Вось рознымі метадамі і спрабуюць утрымаць аднапалярны свет. Дайшлі да ўзброеных канфліктаў”.
Прагаласаваўшы на парламенцкіх выбарах 25 лютага, Лукашэнка падкрэсліў, што “абмежаваныя канфлікты па ўсім свеце ў розных кропках — гэта тое, чаго яны [ЗША] хочуць. “Тады пра шматпалярнасць менш будуць казаць, застанецца аднапалярны свет, і амерыканцы, як раней было, як жандар, закасаўшы рукавы (рукі па локці ў крыві), будуць расхаджваць па ўсёй планеце”, — сцвярджаў спікер.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка