Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 6 чалавек
27 траўня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць 27 траўня прызнала палітвязнямі яшчэ 6 чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце цэнтра “Вясна”.
Адпаведны статус нададзены асуджаным Анастасіі Мацяш (2 гады пазбаўлення волі) — за “выкананне работ у інтарэсах” тэлеканала “Белсат”, які ўлады лічаць “экстрэмісцкім фарміраваннем”, а таксама Сяргею Высоцкаму і Максіму Хвашчынскаму (тэрміны невядомыя). Усе яны прызнаны вінаватымі паводле арт. 3611 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
Палітвязнямі таксама прызнаныя Аляксандр Максімовіч, асуджаны паводле арт. 2901 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) і 3612 (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні), а таксама змешчаныя пад варту Павел Лукашэвіч (арт. 369 — “абраза прадстаўніка ўлады”, арт. 391 — “абраза суддзі або народнага засядацеля” і арт. 3611) і Вадзім Рушкевіч (арт. 342 — “арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”, ч. 3 арт. 361 — “заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі”).
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава і Lawtrend.
Цяпер у Беларусі 1.406 чалавек, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна большая.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства