У Мінску будуць судзіць двух замежнікаў за арганізацыю незаконнай міграцыі
27 траўня, Позірк. Пракуратура Першамайскага раёна Мінска накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні двух замежных грамадзян у арганізацыі незаконнай міграцыі паводле ч. 2 арт. 3711 Крымінальнага кодэкса, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры
Грамадзянства і краіна паходжання абвінавачаных не называецца.
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаныя сумесна з грамадзянінам Беларусі “і іншымі асобамі”, “жадаючы атрымаць матэрыяльнае ўзнагароджанне”, арганізавалі канал нелегальнай міграцыі ў “замежныя дзяржавы”.
“У прыватнасці, названыя грамадзяне <…> распрацавалі механізм незаконнай міграцыі, — удакладняе ведамства. — Размеркавалі паміж сабой ролі, паводле якіх іншыя асобы выконвалі падбор і фармавалі групы з нелегальных мігрантаў на тэрыторыі РФ, пасля чаго арганізоўвалі іх незаконны ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь”.
У Беларусі замежнікі, як сцвярджаецца, сумесна з мясцовым жыхаром шукалі месцы для часовага пражывання мігрантаў і бралі з іх грошы — “плату за пражыванне ў суме не менш за 10 долараў ЗША з чалавека за суткі ў суткі”, следствам устаноўлена, што “замежныя грамадзяне размяшчаліся па 11-ці адрасах у Мінску”.
Пасля кліенты павінны былі выехаць у “замежныя дзяржавы без наяўнасці віз у парушэнне ўстаноўленага парадку і па-за ўстаноўленымі пунктамі пропуску” праз дзяржаўную мяжу Беларусі.
Адзначаецца, што абодва абвінавачаныя знаходзяцца ў СІЗА. “У дачыненні да грамадзяніна Беларусі, які ўдзельнічаў у арганізацыі незаконнай міграцыі, следчы вылучыў крымінальную справу ў асобную вытворчасць”.
З пачатку года краіны ЕС спынілі 17.071 спробу парушэння мяжы з беларускай тэрыторыі (на 18,4% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га, калі было 14.414), у тым ліку Польшча — 14.857 (+49,4%; 9.945), Латвія — 2.008 (-40,6%; 3.379), Літва – 206 (-81,1%; 1.090), сведчыць аналіз даных пагранічных органаў, праведзены “Позіркам”.
На 23 траўня гэтыя дзяржавы зафіксавалі 5.952 такія выпадкі — на 18,9% больш, чым за аналагічны перыяд красавіка (5.004), і на 64,7% больш, чым за аналагічны перыяд мая 2023-га (3.614). Разбіўка па краінах: Польшча — 5.516 (+26,4%, 4.364; рост у 2,6 раза, 2.146), Латвія — 413 (-30,5%, 594; зніжэнне ў 3,1 раза, 1.295), Літва — 23 (-50%, 46; зніжэнне ў 7,5 разы, 173).
Красавік быў рэкордным месяцам з пачатку 2024 года па колькасці прадухіленых выпадкаў парушэння мяжы з Беларусі — 6.327 (у красавіку 2023-га — 3.340; +83,9%).
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка