Лукашэнка заявіў пра “значны патэнцыя шматграннага ўзаемадзеяння” Беларусі і Азербайджана
28 траўня, Позірк. Стасункі Беларусі з Азербайджанам маюць “высокі ўзровень стратэгічнага партнёрства”, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 28 траўня прэзідэнта гэтай дзяржавы Ільхама Аліева з Днём незалежнасці.
“З цеплынёй успамінаю нядаўні візіт у дружалюбны Азербайджан, падчас якога ў даверным і канструктыўным ключы мы абмеркавалі шырокі спектр важных для нас пытанняў”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Паводле яго слоў, перамовы прадэманстравалі “значны патэнцыял шматграннага ўзаемадзеяння Мінска і Баку”.
Галоўнае дзяржаўнае свята, лічыць Лукашэнка, Азербайджан сустракае “ўражальнымі вынікамі эканамічнага развіцця” і “поспехамі на міжнароднай арэне”.
Варта адзначыць, што Беларусь з’яўляецца партнёрам па Еўразійскім эканамічным саюзе і саюзнікам па Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Арменіі, якая фактычна варагуе з Азербайджанам.
22 траўня прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў: “У падрыхтоўцы 44-дзённай вайны 2020 года ўдзельнічалі не з нашага боку нашы саюзнікі. Я ведаю як мінімум дзве краіны — члена АДКБ, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы вайны супраць нас. Гэтыя краіны, магчыма, стваралі імітацыю дапамогі нам”. Паводле яго слоў, вайна з Азербайджанам была “не праз Нагорны Карабах”, а “пра тое, каб Арменія нічога з сябе не ўяўляла”, яе мэтай было “спыненне існавання Арменіі”.
Кіраўнік армянскага ўрада не ўдакладніў, якія краіны мае на ўвазе, але мімаходзь згадаў у сваёй прамове Аляксандра Лукашэнку.
Пасля заявы Пашыняна Расія адклікала свайго амбасадара з Арменіі, афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што Маскве цікава даведацца, пра якія краіны казаў Пашынян.
44-дзённай вайной Ерэван называе ваенныя дзеянні Азербайджана супраць Арменіі і самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (НКР) увосень 2020 года. Тады канфлікт быў спынены пры пасярэдніцтве Расіі. Праз тры гады Баку правёў у Нагорным Карабаху “антытэрарыстычныя мерапрыемствы лакальнага характару”, у выніку якіх рэгіён цалкам перайшоў пад яго кантроль, а НКР спыніла існаванне.
Арменія раскрытыкавала АДКБ за адсутнасць падтрымкі і замарозіла членства ў арганізацыі.
14 траўня 2024 года Пашынян адзначыў, што яго краіна “фармальна з’яўляецца членам АДКБ”, далейшае членства — “тэма для далейшага абмеркавання”.
Афіцыйны Мінск актыўна наладжвае адносіны з азербайджанскім бокам. 16 траўня падчас перамоваў у Баку Лукашэнка прапанаваў прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву садзейнічанне ў пасляваенным аднаўленні тэрыторый Нагорнага Карабаха. 17 траўня ён наведаў гэты рэгіён. Агледзеў горад Фізулі, які знаходзіцца пад кантролем Баку з кастрычніка 2020 года, у суправаджэнні Аліева “азнаёміўся з новым аэрапортам”. Потым Лукашэнка наведаў Шушу, падарыў гораду “трактарную тэхніку”.
Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы — ваенна-палітычны блок, мэтамі якога заяўлены “ўмацаванне міру, міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, абарона на калектыўнай аснове незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту дзяржаў-членаў”. У яго ўваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+