З 2020 года больш за 5 тыс. чалавек асуджана ў Беларусі па палітычна матываваных крымінальных справах — “Вясна” (дапоўнена)
Дададзеныя 3–16 абзацы
29 траўня, Позірк. За чатыры гады па палітычна матываваных крымінальных справах у Беларусі асуджана не менш за 5.133 чалавекі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Статыстычная справаздача са звесткамі аб палітычных рэпрэсіях апублікаваная 29 траўня на сайце арганізацыі. Праваабаронцы прымеркавалі яе да чацвёртай гадавіны затрымання відэаблогера Сяргея Ціханоўскага.
Адзначаецца, што на 29 траўня 2024 год у Беларусі налічваецца 1.410 палітвязняў, з іх 1.237 мужчын і 173 жанчыны (123 адбываюць пакаранне ў калоніях).
Усяго з 2020-га палітычнаму пераследу падвергліся больш за 8 тыс. жанчын (1.154 асуджаныя па крымінальных справах).
Праваабаронцам вядома не менш чым пра 254 палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў “асаблівай рызыцы” (16 чалавек з інваліднасцю, 91 — з цяжкім станам здароўя, 65 — старэйшыя за 60 гадоў, 10 — з ментальнымі разладамі).
Самай старэйшай палітзняволенай застаецца 74-гадовая Наталля Таран, прыгавораная да 3,5 года калоніі за каментары. Самай маладой — 16-гадовая грамадзянка Украіны Марыя Місюк, якая, паводле сцвярджэння дзяржпрапаганды, “стварыла анархісцкую ячэйку “Чорныя салаўі” пад кіраўніцтвам Нацыянальнай вызваленчай арміі Украіны”.
З не менш 5.133 палітычных прысудаў па крымінальных справах 40 вынесена завочна ў рамках спецыяльнай вытворчасці.
Мінімум 2.466 чалавек асуджаныя за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 293 (масавыя беспарадкі) КК.
Паводле звестак праваабаронцаў, за ахвяраванні ў фонды і ініцыятывы па дапамозе пацярпелым ад рэпрэсій агулам асуджаныя 90 чалавек.
За “здраду дзяржаве” (арт.356 КК) асуджаны мінімум 51 чалавек.
Не менш за 36.418 чалавек падвергліся адміністрацыйнаму пераследу з 29 траўня 2020 года. “Тысячы людзей прайшлі праз “суткі” ў жудасных умовах утрымання ў беларускіх ІЧУ”, — адзначае “Вясна”.
Мінімум 5,3 тыс. чалавек асуджаныя за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” паводле арт.19.11 КаАП. Падставай для пераследу звычайна становяцца падпіскі на “экстрэмісцкія” рэсурсы або рэпосты публікацый незалежных СМІ.
З 2020 года ў “спіс экстрэмістаў” уключана 4,1 тыс. чалавек. У “спіс тэрарыстаў” КДБ унёс больш за 400 прозвішчаў.
Паводле звестак “Вясны”, мінімум 114 палітвязням узмацнілі пакаранне за “парушэнне ўнутранага парадку папраўчай установы” паводле арт. 411 КК. Як мінімум 76 пераведзена на турэмны рэжым, супраць 38 распачатыя новыя крымінальныя справы.
З моманту першых прысудаў па палітычна матываваных справах цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю з месцаў пазбаўлення волі не менш за 1.012 палітвязняў.
Споўнілася тры гады з дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Акрамя яго, у няволі памерла яшчэ пяцёра палітвязняў: Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягваюць павялічвацца сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаМКС у Гаазе звычайна прымае рашэнне аб магчымым пачатку расследавання на працягу паўгода — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці назіраецца ў Беларусі трэці месяц запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаТавараабарот у сферы грамадскага харчавання ў студзені — кастрычніку 2024 года вырас на 11% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаТрэці месяц запар фіксуецца ўсё меншы рост аб'ёму грузаперавозак у гадавым вымярэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаНовая хваля затрыманняў у Беларусі — другая навіна пасля званка Шольца Пуціну на Нямецкім радыёМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка84% тых, хто пацярпеў ад катаванняў у сувязі з падзеямі 2020 года, не вераць у магчымасць хуткага правасуддзя ў Беларусі — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка