Пасля “жорсткага ўзгаднення” Літва дазволіла беларускаму самалёту прызямліцца ў вільнюскім аэрапорце (дапоўнена)

Дададзеныя 7–9 абзацы
29 траўня, Позірк. У аэрапорце Вільнюса раніцай 28 траўня прызямліўся лёгкі спартовы самалёт, які прыляцеў з Мінска. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце Flightradar, які адсочвае міжнародныя авіямаршруты, паведамляе партал 15min.lt.
Рэгістрацыйны нумар самалёта — EW-535SL, адзначае выданне, “дакладнае месца ўзлёту не пазначанае, але, мяркуючы з інфармацыі з адкрытых крыніц, самалёт прыпісаны да прыватнага аэрадрома пад Мінскам”.
Прадстаўнік кампаніі “Літоўскія аэрапорты” Тадас Васіляўскас пацвердзіў, што борт “прыляцеў з Мінска”.
Паводле яго слоў, “праводзілася жорсткая працэдура ўзгаднення палёту і праверкі”, паветраным суднам “кіравала прыватная асоба”. Васіляўскас удакладніў, што такія працэдуры распаўсюджваюцца на ўсе нерэгулярныя рэйсы.
“Пасля працэдуры праверкі самалёту дазволілі здзейсніць пасадку ў вільнюскім аэрапорце”, — канстатаваў ён.
Мяркуючы па апублікаваным СМІ фота, самалёт прыпісаны да прыватнага аэрадрома Сівіца (Барысаўскі раён). Гаворка ідзе пра самалёт SportStar RTC, папулярнай мадэлі лёгкага двухмеснага спартыўнага самалёта чэшскай вытворчасці.
Пілотам самалёта з рэгістрацыйным нумарам EW-535SL з’яўляецца беларускі IT-прадпрымальнік Сяргей Вардамацкі.
На сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” ён паведаміў, што міжволі “стварыў журналістам такую інфанагоду”, “падвозячы сяброўку” ў Вільнюс на рэйс авіякампаніі Ryanair.
Ён падкрэсліў, што ЕС раней закрыў паветраную прастору не для беларускіх прыватных самалётаў, а для “перавозчыкаў”.


- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Заходнія палітыкі часам забываюць, што дыктатары — прафесійныя ашуканцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТраціна літоўцаў лічыць спадчыну ВКЛ агульнай для ўсіх народаў, што ў ім жылі, чвэрць — толькі сваёй, паказала даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПераважная большасць літоўцаў лічыць Беларусь аўтарытарнай ці хутчэй аўтарытарнай дзяржавай — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУзровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў сярод жыхароў Літвы прыкладна такі ж, як ва Украіне, але вышэйшы, чым у Польшчы, і ніжэйшы, чым у Латвіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаГендырэктар Беларускай цэментнай кампаніі: Санкцыі толькі з'ядналі наш працоўны калектыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 1,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка

