Амбасада ЗША назвала суд над “аналітыкамі Ціханоўскай” чарговым нападам рэжыму на правы чалавека

31 траўня, Позірк. Справа “аналітыкаў Ціханоўскай” з’яўляецца “чарговым нападам рэжыму на правы чалавека і свабоду слова”, заявіла Амбасада ЗША 31 траўня, калі Мінскі абласны суд пачаў адпаведны працэс.
Амерыканскія дыпламаты падкрэслілі, што “завочны суд лукашэнкаўскага рэжыму над 20 апазіцыйнымі журналістамі і экспертамі сёння ў Беларусі — гэта спроба прымусіць замаўчаць іншадумцаў і запалохаць іх сем’і”.
Завочны працэс над “аналітыкамі Ціханоўскай” вядзе суддзя Уладзімір Арэшка.
Па справе праходзяць дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня, сацыёлаг Філіп Біканаў, старшы палітычны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі і яе прэс-сакратар Ганна Красуліна, спецпрадстаўнік па пытаннях выбараў Аляксандр Шлык і дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі, аглядальнік “Радыё Свабода” Юрый Дракахруст, дырэктар інстытуту “Палітычная сфэра” Андрэй Казакевіч, даследчыца Вераніка Лапуцька, праграмны дырэктар “Вольнага Беларускага Унівэрсытэта” Аляксандар Лагвінец, журналістка Ганна Любакова, палітолаг Марыя Рогава, былы акадэмічны дырэктар інстытута стратэгічных даследаванняў BISS Пётр Рудкоўскі, палітолаг Алеся Руднік, эксперт праекта SYMPA/BIPART Наталля Рабава, палітык Павел Усаў, навуковы супрацоўнік Гарадскога ўніверсітэта Манчэстэра і Вільнюскага ўніверсітэта палітолаг Таццяна Чуліцкая, палітолагКацярына Шмаціна, Яўген Крыжаноўскі (цёзка і аднафамілец вядомага беларускага шоўмена) і Васіль Навумаў.
Абвінавачанні выстаўленыя паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130; ч. 1 арт. 357, ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361; ч. 1 і 3 арт. 3611 Крымінальнага кодэкса.
У сувязі з пачаткам суда 14 з 20 фігурантаў выступілі з заявай, у якой назвалі справу палітычна матываваным пераследам.
“Усе адвольна згрупаваныя па “справе” асобы займаліся чыста прафесійнай дзейнасцю, якую нельга аднесці да дзеянняў, выстаўленых у абвінавачанні, — гаворыцца ў дакуменце, копіію якога мае “Позірк”. — Мы лічым гэтую “справу” працягам няспыннага нападу беларускіх уладаў на незалежную аналітычную, экспертную і журналісцкую супольнасць. Таксама звяртаем увагу на тое, што абвінавачваць экспертаў і журналістаў у спробах захопу ўлады і экстрэмізме — гэта абсурд”.
Даведка “Позірку”:
- ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 — дапамога ў наўмысных дзеяннях, скіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы паводле прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці, здзейсненых групай асоб;
- ч. 1 арт. 357 — змова, учыненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
- ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361 — дапамога ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады, здзяйсненні іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, закліках, звернутых да замежнай дзяржавы, замежнай і міжнароднай арганізацыі, здзейсніць дзеянні, скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, здзейсненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт;
- ч. 1 арт. 3611 — кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем і структурным падраздзяленнем, якое ўваходзіць у яго;
- ч. 3 арт. 3611 — уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні).
- Палітыка
- ГрамадстваЛік рахункаў "Сямейны капітал" за год павялічыўся на 6,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваны першы выпадак гібелі дзіцяці ад вэйпа — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаСёмы месяц запар назіраецца запаволенне росту прамысловай вытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаРэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў студзені выраслі на 13,8% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаМінск прапануе Бенгазі супрацоўніцтва ў перапрацоўцы нафты і збожжаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную за амаль паўгода колькасць спробаў незаконнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка