Літоўскі ядзерны рэгулятар зноў заклікаў Мінск не эксплуатаваць БелАЭС
1 чэрвеня, Позірк. Прыпыніць эксплуатацыю першага і другога энергаблокаў Беларускай АЭС у чарговы раз заклікала Дзяржаўная інспекцыя па бяспецы ядзернай энергетыкі Літвы (VATESI).
Аб’ект не павінен выкарыстоўвацца да вырашэння ўсіх пытанняў бяспекі, адзначыў літоўскі рэгулятар у лісце, накіраваным напрыканцы траўня Міністэрству па надзвычайных сітуацыях Беларусі, у структуру якога ўваходзіць Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы (Дзяржатамнагляд).
“Ад пачатку рэалізацыі праекта VATESI бачыла, што Беларусь робіць усё магчымае для больш хуткага будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю станцыі, размешчанай усяго за 40 км ад сталіцы Літвы, але не кантралюе якасць работ і не гарантуе бяспеку, — гаворыцца ў паведамленні ведамства. — Безадказнае стаўленне да бяспекі ўсё больш праяўляецца ў пазапланавых адключэннях энергаблокаў БелАЭС і ваганнях магутнасці, што выдаецца блокамі, што, відавочна, не ўлічвалася на этапах будаўніцтва і мантавання”.
Беларусь, сцвярджае VATESI, “не дзеліцца інфармацыяй пра нестабільную працу АЭС, пазапланавыя прыпыненні энергаблокаў, працяглыя рамонты, не тлумачыць прычыны прыпыненняў і тое, што робіцца для іх ліквідацыі”.
Кіраўнік ведамства Міхаіл Дземчанка нагадаў, што год таму інспекцыя прасіла МНС Беларусі адрэагаваць на ўзнятыя пытанні, але ў адказ атрымала толькі “агульную інфармацыю пра рэгуляванні ядзернай энергетыкі і радыяцыйнай бяспекі ў краіне”. “Мы бачым, што праблемы бяспекі дзеючай атамнай станцыі працягваюць заставацца нявырашанымі”, — канстатаваў ён.
Ведамства дагэтуль чакае адказ Мінска наконт выбару пляцоўкі для размяшчэння станцыі, устойлівасці да сейсмічных уздзеянняў, крушэння камерцыйнага самалёта, імавернаснай ацэнкі бяспекі ды інш.
“Таксама неабходныя тлумачэнні з нагоды апублікаванай у адкрытым доступе інфармацыі пра забруджванне контуру ахаладжэння рэактара другога энергаблока арганікай, забрудненне другаснага контуру цыркуляцыі першага блока радыёнуклідамі, дэфекты мацавання корпуса рэактара, выяўленыя недахопы і нявыкананыя працы”, — гаворыцца ў паведамленні VATESI.
Літоўскі рэгулятар таксама просіць паведаміць пра “гранічныя значэнні актыўнасці радыенуклідаў, якія выкідваюцца ў навакольнае асяроддзе”, апублікаваць рэкамендацыі, выдадзеныя па выніках міжнародных экспертных місій, і адсправаздачыцца пра іх выкананне, даць “дадатковую інфармацыю, неабходную для больш дакладнага прагназавання магчымых аварыйных выкідаў”.
Збудаванне Беларускай АЭС завяршылася ўвосень 2023 года. Першы энергаблок станцыі сілкуе энергасістэму краіны з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 тряўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
Урад ухваліў два праекты міжнароднай дапамогі па ўмацаванні ядзернай бяспекі
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка