Вярхоўны суд 7 чэрвеня разгледзіць скаргу на вырак журналісту Карнею

4 чэрвеня, Позірк. Вярхоўны суд 7 чэрвеня разгледзіць апеляцыйную скаргу на вырак журналісту Ігару Карнею, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.
Суддзя Аляксандр Саўчук пачне працэс у 10:30.
22 сакавіка Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Карнея да 3 гадоў пазбаўлення волі. Суддзя Сяргей Кацар прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
Карнея затрымалі 17 ліпеня 2023 года, у яго доме прайшоў вобшук. Журналіста арыштавалі на 10 сутак нібыта за падпіску на “экстрэмісцкія” рэсурсы, але праз узбуджэнне крымінальнай справы на волю ён не выйшаў. Судовае разбіральніцтва пачалося 19 сакавіка.
Доўгі час Карней супрацоўнічаў з незалежнымі медыя.
25 сакавіка беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Ігара Карнея палітычным вязнем.
Паводле даных БАЖ, у Беларусі 35 супрацоўнікаў СМІ знаходзяцца ў месцах пазбаўлення свабоды.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка