СМІ: У параненага на мяжы з Беларуссю польскага памежніка дыягнаставаны пералом асновы чэрапа

4 чэрвеня, Позірк. У параненага на мяжы з Беларуссю польскага памежніка лекары дыягнаставалі пералом асновы чэрапа, паведамляе выданне Dziennik Gazeta Prawna.
Таксама ў мужчыны пашкоджаная вачніца, адзначаецца рызыка, што “вока не ўдасца выратаваць.
Стан памежніка медыкі ацэньваюць як цяжкі.
Пра тое, што чарговы супрацоўнік Памежнай аховы Польшчы атрымаў раненне на мяжы з Беларуссю, паведаміла прэс-служба ведамства раніцай 4 чэрвеня.
Інцыдэнт адбыўся 3 чэрвеня ў раёне Белавежскай пушчы. Заяўлена, што “група агрэсіўна настроеных людзей” ударыла яго па галаве галінай дрэва. Памежнік шпіталізаваны, пагрозы яго жыццю няма.
Пра напады замежнікаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць у Еўрасаюз з беларускай тэрыторыі, на польскіх вайскоўцаў і памежнікаў паведамлялася таксама 28 і 31 траўня.
29 траўня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск наведаў размяшчэнне памежнікаў у вёсцы Дубіча-Цэркэўнэ (каля Белавежскай пушчы) і заявіў аб планах аднавіць 200-метровую буферную зону ля мяжы з Беларуссю.
1 чэрвеня віцэ-прэм’ер Польшчы — міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш паведаміў, што буферная зона на мяжы з Беларуссю павінна быць адноўленая 4 чэрвеня. Разам з тым 3 чэрвеня кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Томаш Семаняк паведаміў, што вяртанне буфернай зоны будзе перанесена на больш позні тэрмін.
4 чэрвеня намеснік міністра нацыянальнай абароны гэтай краіны Цэзары Томчык заявіў, што сувязі з узрослым ціскам на мяжу з боку Беларусі Польшча на гэтым тыдні правядзе кансультацыі аб вяртанні буфернай зоны, пасля чаго будзе прынятае тое ці іншае рашэнне.


- Грамадства15 сакавіка ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня за ўсю гісторыю метэаназіранняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства15 сакавіка ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня за ўсю гісторыю метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Латвіі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе сутачная колькасць спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваПрадстаўнік Міністэрства аховы здароўя заявіла аб высокім працэнце выяўляльнасці рака на ранніх стадыях пры дыспансерызацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

